Каждый день заместитель главного ветврача Дарья Мурзенок контролирует качество сенажной массы

Сельское хозяйство

Галоўны арыенцір – якасць

Падчас корманарыхтоўкі дабаўляецца клопатаў намесніку галоўнага ветурача раёна Дар’і Мурзёнак. Кожны дзень яна наведваецца ў гаспадаркі і кантралюе закладку ў траншэі сянажнай масы і загортванне яе ў стрэйч-плёнку.

Якасці корму надаецца самая пільная ўвага, — расказвала Дар’я Геронцьеўна, — бо ад гэтага ў зімова-стойлавы перыяд будуць залежаць надоі і прывагі. У раёне, згодна з распараджэннем райвыканкама, створаны тры рабочыя групы, члены якіх пастаянна сочаць за тэрмінамі закладкі. У сельгаспрадпрыемствах за якасць кармоў адказныя ветурачы. Яны вядуць спецыяльныя журналы, у якіх адлюстраваны асноўныя параметры корманарыхтоўкі. Пробы сенажу на абследаванне адбіраюць спецыялісты лабараторыі райветстанцыі. Яны вызначаюць утрыманне сухога рэчыва, караціну.

Тэмпературу сенажу кантралюе Дар’я Мурзёнак

Самы пажыўны корм — які захоўваецца ў стрэйч-плёнцы. У ёй травы не падвяргаюцца ўздзеянню паветра, вільгаці і на працягу двух гадоў максімальна захоўваюць пажыўныя рэчывы.

Вільготнасць зялёнай масы (яна павінна быць не вышэй за 55-60%) замяраецца вільгацямерам, а яе тэмпература (дапускаецца да 37 градусаў) — спецыяльным тэрмометрам. Пры сёлетнім спякотным надвор’і трава хутка перасыхае, таму вельмі важна не прамарудзіць з тэрмінамі закладкі сянажнай траншэі. А яшчэ зялёную масу трэба дасканала трамбаваць. Для гэтага выкарыстоўваюцца магутныя амкадоры і «Кіраўцы». Парушэнне хоць аднаго са складальнікаў зніжае якасць корму.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Травы на сенокосах Поставщины скошены на большей половине запланированной площади
Большую помощь на уборке трав первого укоса дуниловичанам оказывают механизаторы молочного завода
Зеленая жатва. В ОАО «Новоселки-Лучай» растет запас кормов



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.