«Летний патруль» МЧС и БРСМ проинспектировал места отдыха — озёра Дубок и Белое

Безопасность

Інспектавалі Азёркі

Спякотнае надвор’е, якое ўстанавілася ў Беларусі ў другой палове чэрвеня, прымусіла жыхароў краіны шукаць паратунку на берагах рэк і азёр. Многія адпачываюць на іх сем’ямі, з маленькімі дзецьмі, часта забываючы пра небяспеку, якую тоіць у сабе вада. А між тым колькасць смерцяў ад утаплення расце з кожным днём.

Каб папярэдзіць такія няшчасныя выпадкі, кожнае лета пачынаючы з 2016 года ў рэспубліцы і наПастаўшчыне ў прыватнасці праходзіць сумесная акцыя МНС і БРСМ «Летні патруль». Падчас яе ўдзельнікі рэйдавых груп наведваюць месцы масавага адпачынку людзей каля вадаёмаў, ладзяць прафілактычныя гутаркі, разда­юць тэматычныя памяткі і буклеты. У адным з рэйдаў у мінулы чацвер разам з першым намеснікам начальніка РАНС Віталіем Ожалем, старшынёй раённай арганізацыі РГА «Таварыства выратавання на водах» Алегам Іўко, інжынерам па ахове і абароне лесу лясгаса Дзмітрыем Півенем і актывістамі райкама БРСМ пабывала карэспандэнт «ПК». Мы адправіліся на ўлюбёныя месцы адпачынку пастаўчан — азёры Дубок і Белае.

Удзельнікі рэйдавай групы ўручаюць прафілактычныя памяткі адпачывальнікам

На ўзбярэжжы абодвух вадаёмаў, дзе абсталяваны пляжы, шматлюдна. Умаль у кожнай кампаніі адпачывальнікаў ёсць маленькія дзеці. Забаўляюцца яны і ў вадзе побач з дарослымі. Падыходзім па чарзе да ўсіх. Віталій Ожаль расказвае пра мэту нашага візіту, прыводзіць сумную статыстыку загінулых падчас купання (а яна ўражвае: на 23 чэрвеня ў Беларусі ўтапіліся 144 чалавекі, з іх 18 дзяцей, уВіцебскай вобласці — 30 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці), раіць не пакідаць малых без нагляду. Разам з БРСМаўцамі ўручае памяткі з правіламі бяспекі на вадаёмах, пажарнай бяспекі дзяцей у летні перыяд, а таксама раздрукаваны мабільны дадатак МНС «Дапамога побач», дзе прапісана, што рабіць у моцную спёку, калі хтосьці топіцца, перакулілася лодка і ў іншых небяспечных сітуацыях.

Дзмітрый Півень у сваю чаргу паведамляе, што з-за гарачага і сухога надвор’я з 24 чэрвеня на Пастаўшчыне цалкам забаронена наведваць лясы. У іх нельга заязджаць і распальваць вогнішчы. Выключэнне складаюць толькі спецыяльна ўстаноўленыя месцы адпачынку. За парушэнне забароны прадугледжаны штраф у памеры да 12 базавых велічынь.


На 23 чэрвеня ў Беларусі ўтапіліся 144 чалавекі, з іх 18 дзяцей,
у Віцебскай вобласці – 30 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці.


Да слоў удзельнікаў рэйдавай групы гараджане адносяцца ўважліва. Накаторыя ўдакладняюць, ці можна пад’язджаць да возера на машыне, смажыць на беразе шашлык. У цэлым парушэнняў у той дзень мы не выявілі, акрамя аднаго нязначнага факту. Аб’яз­джаючы лясны масіў у Азёрках, сустрэлі легкавік, за рулём якога была жанчына. Яна сказала, што прыехала з Мінска і шукае пляж для адпачынку. Яе праводзілі да возера Белае. Дарэчы, з 25 чэрвеня на гэтым і іншых азёрах з масавым знахо­джаннем людзей, дзе адсутнічаюць стацыянарныя выратавальныя пасты, цяпер штодзень з 13.00 да 22.00 дзяжураць работнікі РАНС. Што да забароны на наведванне лясоў, то ў сувязі з дажджамі і паніжэннем пажарнай небяспекі з 28 чэрвеня яна знята.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Сразу 2 пожара в один день произошло в Лынтупах и Хотилах
Как в Поставском районе ликвидировали последствия бури?
В Витебской области проходит информационно-образовательная акция «Лето – для здоровья»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.