Май и первая половина июня — сезон романтических «выступлений» соловьёв

Природа

Спяшайцеся на «канцэрты» салаўёў

Май і першая палова чэрвеня — сезон рамантычных «выступленняў» салаўёў. Пачуць, як яны непаўторна заліваюцца, можна на золку альбо на змярканні ў добрае надвор’е. А вось дажджом «гастролі» адмяняюцца, як і пасля з’яўлення птушанят.

«Канцэртная пляцоўка» — кусты і бур’яны з апалым лісцем, дзе яны робяць гнёзды на зямлі. Побач шукаюць і ежу: насякомых і іх лічынкі, павукоў, дробных малюскаў і дажджавых чарвякоў, а ў канцы лета ласуюцца ягадамі і насеннем. Убачыць крылатых салістаў складана, а вось пачуць — лёгка. Гучнасць спеву салаўя роўная 50 дэцыбелам, а мелодыя складаецца з 6—12 каленаў, якія паўтараюцца. Пераблы­таць такія меладычныя пералівы з іншымі птушынымі спевамі проста немагчыма.

Фото с сайта ptushki.org

Калі не ведаеце, дзе паслухаць салаўя ў прыродзе, то яму можна… пазваніць на нумар +375-44-500-66-12. Такую экалагічную ініцыятыву летась запусціла грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Асабіста я не ўстрымалася і выйшла на сувязь з жывой прыродай. Займальна! Спачатку мяне павітаў «птушыны сакратар», потым досыць доўга гучалі мелагучныя пералівы, а пад канец «размовы» салавей даслаў паведамленне: «Дзь-дзь-дзь! Я такі шчаслівы, што ты тэлефануеш мне. Заставайся на сувязі! Заходзь на ptushki.org»

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Работы поставских мастеров резьбы по дереву поехали на выставку в «Минск-Арену»
Сотрудники «Зеленсада» рассказали, как с ноля растят «зелёный» бизнес и что делают, чтобы он процветал
Поставский лесхоз приобрел форвардер финской компании Ponsse



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.