Мастер из Шарковщины Инесса Дорощенок научила поставчанок выпекать итальянские палочки

Общество

Гаспадар стала – хлеб. Прычым выпечаны на ўласнай заквасцы і з душой.

Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзростуТЦСАН у сераду запісвалі рэцэпт хлеба майстра з Шаркаўшчыны Інэсы Дарашчонак, вучыліся разам з ёй выпякаць італьянскія палачкі.

Заняцца выпечкай хлеба мяне падштурхнуў муж Віталій, — расказвала майстрыха. — Ён прытрымліваецца здаровага ладу жыцця і пераканаў мяне, што хлеб на нашым стале павінен быць свой.

На стале сям’і Дарашчонак хлеб уласнай выпечкі

Інэса перачытала шмат артыкулаў у інтэрнэце, запісалася на спецыяльныя курсы, а таксама ў анлайн-школу правільнага хлебапячэння «8 злакаў». І вось ужо другі год сям’я не купляе хлеб, а выпякае з уласнай закваскі і па ўласных рэцэптах. Любяць Дарашчонкі і іншую выпечку: піцу, італьянскія палачкі, бісквіты. Інэса прывезла некалькі відаў хлеба, падзялілася іх рэцэптамі і закваскай.

Дэгустацыя прахо­дзі­ла за вялікім сталом у садзе. Гульнявую забаўляльную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя». Былі песні і танцы, наведвальнікі ўзгадвалі прымаўкі, прыказкі пра хлеб, разважалі пра беражлівыя адносіны да гэтага прадукта.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Специалист ОПС Поставы-3 Лиана Кулебякина — лучший знаток почтового дела
Как найти информацию о родных, живших в Поставском районе в довоенное время?
Областной молодежный форум прошел на Поставщине на прошлой неделе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.