На Поставщине стартовала Неделя молодежи. Какие мероприятия запланированы?

Общество

Пад знакам моладзі

Штогод у апошнюю нядзелю першага летняга месяца ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Сёлета ён пройдзе як ніколі маштабна — святу будзе папярэднічаць насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі Тыдзень моладзі.

На Пастаўшчыне, як і па ўсёй краіне, ён стартаваў з агульнарэспубліканскага чэленджа «Народная зарадка». Працягнуў спартыўны панядзелак велапрабег па памятных месцах райцэнтра, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. У аўторак моладзь раёна далучылася да жалобных мерапрыемстваў з нагоды Дня памяці і смутку — мітынгу-рэквіему каля брацкай магілы па вуліцы Чырвонаармейскай і Усебеларускай хвіліны маўчання. Сёння ў райвыканкаме пройдзе адкрыты дыялог у анлайн-фармаце. Падключыўшыся да канферэнцыі Zoom, маладыя сем’і Віцебшчыны абмяркуюць надзённыя праблемы, паразважаюць пра дзяржпадтрымку.

Фото Поставской районной организации ОО «БРСМ»

Заўтра моладзь аб’яднае рэспубліканская акцыя #ЗаДело. У гэты дзень ваеннаслужачыя пагранічнай камендатуры «Паставы» працягнуць добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол сажалкі ў 5-м гарадку, а камандзіры студатрадаў раёна атрымаюць пуцёўкі ў працоўнае лета. На ўрачыстым адкрыцці працоўнага семестра, якое адбудзецца ў каледжы, юнакам і дзяўчатам іх уручыць першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. На пятніцу і суботу запланаваны дабрачынныя акцыі і таварысцкі футбольны матч паміж навучэнцамі каледжа і пагранічнікамі.

Завершыцца Тыдзень моладзі спартыўна-культурным мерапрыемствам, якое адбудзецца ў нядзелю на гарадскім стадыёне. У праграме свята — гульнявыя пляцоўкі і спартыўныя спаборніцтвы, выступленне клуба «Патрыёт» з Вілейскага раёна.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
В районном центре детей и молодёжи работает летний оздоровительный лагерь «Академия звёзд»
В начале июня начался капитальный ремонт дома №8 по улице Станкевича в Поставах
Областной этап «Властелина села» принял СТК «Озерки». Кто победил?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.