Начальник Витебского областного управления МЧС Беларуси Сергей Мелешкин выступил в Поставском колледже

Безопасность

Жывы дыялог адбыўся 28 мая ў Пастаўскім каледжы. Перад навучэнцамі выступіў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях палкоўнік унутранай службы Беларусі Сяргей Мялешкін. 

— Якраз сёння сваё свята адзначаюць беларускія пагранічнікі. І гэта выдатная нагода ўспомніць падзеі першых дзён Вялікай Айчыннай вайны, калі пагранічнікі гераічна загінулі пры абароне Брэсцкай крэпасці, — гаварыў Сяргей Мікалаевіч. — Тым больш, што сёлета спаўняецца роўна 80 гадоў з пачатку тых страшэнных падзей. І нагадваць пра іх маладому пакаленню беларусаў трэба пры любой магчымасці. Мы — нашчадкі пераможцаў, і гэта яднае наш народ.

Сяргей Мялешкін

Начальнік МНС Віцебшчыны таксама адзначыў, што ў рабочым парадку стараецца наведваць усе раёны вобласці. У тым ліку і для таго, каб выступіць перад школьнай, студэнцкай аўдыторыяй. Галоўная мэта такіх сустрэч — наладзіць дыялог з моладдзю, расказаць ёй аб прафесіі ратаўніка, пачуць праблемы і пры магчымасці дапамагчы іх вырашыць.

Яшчэ да прыезду ў Паставы Сяргей Мялешкін у той дзень выступіў у навучальных установах у Міёрах і Браславе. Мерапрыемствы прайшлі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна». На гэты раз яго тэма гучала як «Семья — опора государства, оплот свершений и побед».

На сустрэчы ў Паставах Сяргей Мікалаевіч (дарэчы, бацька чатырох дзяцей) таксама паразважаў над праблемамі сучасных сем’яў. Асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што ў грамадстве ў цэлым мяняюцца прыярытэты: усё большая колькасць людзей уключылася ў спажывецкую гонку за матэрыяльнымі каштоўнасцямі. І гэта, безумоўна, няправільна.

Зыходзячы са свайго жыццё­вага вопыту, выступоўца гаварыў і пра іншае: пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, пра неабходнасць мець у жыцці мэту, пра шкоду віртуальнага жыцця і г.д.

— Каб чагосьці дасягнуць у прафесіі, трэба шмат сіл і часу, — гаварыў Сяргей Мялешкін. — Важна яшчэ і правільна выбраць справу свайго жыцця — улічваць яе запатрабаванасць у грамадстве, перспектыўнасць. Прафесія ратаўнікоў па-ранейшаму адна з самых прэстыжных, паважаных і складаных. Каб трапіць ў нашы рады, неабходна выдатнае здароўе, а для гэтага не трэба губіць сваё здароўе шкоднымі звычкамі. Таму не марнуйце яго і выкарыстоўвайце ўсе магчымасці, якія адкрываюцца перад вамі.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
28 мая — День пограничника. Интервью с комендантом погранкомендатуры «Поставы» Василием Куратником
28 мая — особая дата для защитников рубежей Беларуси. Отделения пограничного контроля «Мольдевичи» и «Лынтупы»
Председатель Лынтупского сельского совета Александр Макаренко уже 10 лет помогает пограничникам



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.