Первые в области, пятые в республике. Итоги первенства Витебской области по шахматам среди школьников

Спорт

Першыя ў вобласці, пятыя ў рэспубліцы

29—30 красавіка ў Оршы прайшло камандна-асабістае першынство Віцебскай вобласці па шахматах сярод школьнікаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі, якія займаюцца ў шахматных клубах ці гуртках па месцы жыхарства. У фінальную стадыю прэстыжнага турніру трапілі 5 каманд з Лепеля, Пастаў, Лёзна, Оршы, Бешанковіч. Наш раён прадстаўлялі юныя выхаванцы шахматнага клуба «Віцязь», якім паспяхова вось ужо амаль 20 гадоў кіруе кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь Анатоль Салацінскі.

Гульні праходзілі па кругавой сістэме, і толькі каманда-пераможца атрымала права абараняць гонар паўночнай вобласці на такіх спаборніцтвах на першынстве краіны. Сярод яўных фаварытаў перад пачаткам занальнага этапа называліся каманды з Оршы і Лепеля, якія і планавалі разыграць паміж сабой жаданую пуцёўку на «рэспубліку». Але на гэты раз прагноз не спраўдзіўся. Пераканаўчымі лідарамі па выніках шахматных гульняў сталі «віцязі» з Пастаў, якія ужо ў стартавым туры нанеслі сакрушальнае паражэнне лепяльчанам з буйным лікам 5:0. У многім вызначальным аказалася суп­рацьстаянне з аднагодкамі з Лёзна. Але і тут пастаўчане атрымалі валявую перамогу з лікам 3,5:1,5. У нашых пайшла змястоўная, рэзультатыўная гульня. Што магла зрабіць каманда-аўтсайдар з Бешанковіч у такой сітуацыі? Нічога, бо на табло быў буйны лік — 5:0. А вось гульня з аршанцамі стала фармальнасцю, дзе нашы зноў аказаліся мацнейшымі. Каманда Пастаўскага раёна стала чэмпіёнам Віцебскай вобласці як у камандным, так і ў асабістым заліку. Падобнага выніку школьнікі дабіліся ў другі раз. Упершыню гэта было ўжо ў далёкім 2009 годзе. Сёлета гонар дружыны абаранялі: Ева Іванова, Віталій Дзямідаў (СШ №2), Максім Мацкевіч (СШ №4), Дар’я Гаўрыленка, Міхаіл Мацкевіч (СШ №4).

У Пінску з 18 па 22 мая адбыўся камандны чэмпіянат краіны па шахматах па месцы жыхарства сярод школьнікаў. У турнірную табліцу былі занесены каманды-пераможцы абласных турніраў і каманда Мінска. Дружына Пастаўскага раёна была адзінай з перыферыі, астатнія калектывы прадстаўлялі раёны абласнога падпарадкавання. Сярод яўных фаварытаў былі каманды з Гродна і Брэста. Многія школьнікі ў складзе гэтых каманд маюць кандыдацкія балы. Так, у гродзенцаў, капітан каманды Ксенія Норман удзельнічала сёлета ў першынстве краіны сярод жанчын. Ёй прысвоена званне кандыдата ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь. З такімі сапернікамі было цяжка спаборні­чаць. І, тым не менш, пастаўчане згулялі годна і занялі ганаровае 5-е месца. А чэмпіёнамі сталі гродзенскія школьнікі, другі вынік у дружыны з Брэста. Бронзавыя медалі былі ўручаны спартсменам з Мінскай вобласці. За крок ад запаветнай тройкі спыніліся юныя шахматысты з Мінска. Даволі паспяхова ў асабістым заліку выступіла наша Ева Іванова, якая падзяліла 2—4-е месца на першай дошцы. І толькі горшыя дадатковыя паказчыкі не дазволі дзяўчынцы аказацца ў прызёрах.

Шахматны клуб «Гамбіт» выказвае вялікую ўдзячнасць настаўніку англійскай мовы СШ №4 Ігару Бабчынскаму за дапамогу ў арганізацыі паездкі школьнікаў у Пінск.

Юрый Катовіч



Читайте также:
В Глубоком прошли VII межрайонные соревнования по быстрым шахматам среди школьников
21—22 мая на базе СТК «Озерки» прошёл районный туристический слет учащихся
Поставский боксёр Игнат Карпей занял 3-е место в первенстве области по боксу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.