Посмотрите, какую красоту создали в своем дворе Римма и Геннадий Лавниковские

Общество

Почырк акуратыстаў

Журналісцкая прывычка: дзе ні іду ці еду, заўсёды звяртаю ўвагу на добраўпарадкаванне. Па вуліцы Заводскай у райцэнтры прывабіў дом №21, абшыты сайдынгам, з мноствам кветак ля яго, вялікім дагледжаным агародам. Дзверы былі расчынены насцеж, і я вырашыла пазнаёміцца з гаспадарамі. На радасць, імі аказаліся мае даўнія знаёмыя — былы выхавальнік дзіцячага садка «Крынічка» Рыма Лаўнікоўская і яе муж Генадзій.

Ай-я-яй, — разгубілася гаспадыня. — У нас жа ўсё разбурана.

Лаўнікоўскія жывуць у кватэры па вуліцы Юбілейнай. А гэты дом па Заводскай належаў Генадзевым бацькам. Бацькі не стала 13 гадоў таму. 91-гадовая маці памерла сёлета ў лютым. А да гэтага сын з нявесткай клапатліва ахіналі яе цеплынёй, увагай, дапамагалі. У добрым стане падтрымлівалі дом і агарод. А зараз распачалі капітальны рамонт.

У Гены ўмелыя рукі, ён многае робіць сам, — хваліла мужа Рыма. — Але нанялі яшчэ і работнікаў. Вырашылі цалкам абнавіць дом знутры, таму зрабіць трэба шмат. Вялікія і матэрыяльныя затраты.

За размовай хаджу з гаспадыняй ад градкі да градкі і любуюся: кожная зроблена гэтак роўненька, як пад лінейку. І агародніна — агуркі, памідоры, перцы, буракі — на іх буяе, нібыта і не залівалі вясной дажджы, а потым не сушыла чэрвеньская небывалая спёка. Нідзе ні травінкі. Са старых вокнаў зроблена цяпліца, другая — з полікарбанату. У іх памідоры яшчэ прыгажэйшыя, чым у адкрытым грунце, неўзабаве парадуюць ураджаем. А суніцы ды трускалкі ўжо радуюць.

Агароды — гэта карысць. Кветкі — асалода для душы, пачынаючы вясной з цвіцення крокусаў, прымул, цюльпанаў і завяршаючы позняй восенню хрызантэмамі. Ёсць тут ружы, астры, петуніі, флёксы, львіны зеў, шмат лілей. Ды хіба магчыма ўсё пералічыць?

Добра, што мы з мужам ужо на пенсіі і маем больш часу, — гаварыла Рыма. — А да гэтага ж упраўляліся па выхадных ды вечарамі. Нагрузка, безумоўна, вялікая. Але прыемна мець сваю садавіну ды агародніну, любавацца кветкамі.

Пытаюся, ці сумуе па рабоце, якую пакінула тры гады таму, бо трэба было даглядаць хворую свякроў.

Першы год сумавала вельмі, — прызнаецца. — Дзіцячы сад ад нас блізка. Чула дзіцячыя галасы, вясёлую гамонку — і ажно сціскалася сэрца. Зараз ужо прывыкла да пенсійнага ладу жыцця, тым больш што працы хоць адбаўляй.

Прызнаюся, што Рыма Генадзьеўна з цяжкасцю згадзілася на галоснасць. Затое перакананая: уба­чыўшы ў газеце або на сайце фотаздымкі і прачытаўшы гэту публікацыю, шчыра парадуюцца за сваю другую, садаўскую, маму не дзясяткі, а сотні яе былых выхаванцаў і іх бацькоў. І не толькі яны, але і іншыя гараджане. Прыклад выключнай гаспадарлівасці побач!

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Как найти информацию о родных, живших в Поставском районе в довоенное время?
Областной молодежный форум прошел на Поставщине на прошлой неделе
Мастер из Шарковщины Инесса Дорощенок научила поставчанок выпекать итальянские палочки



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.