Поставчанка Марина Коваленок стала лауреатом международного литературного конкурса

Культура

Яе адзначылі ў «Цэнтры Еўропы»

Адразу патлумачу: «Цэнтр Еўропы» — гэта міжнародны літаратурны конкурс. Яна — пастаўчанка Марына Кавалёнак, якая працуе прыёмшчыцай заказаў райбыткамбіната. І працуе так старанна, што стала лаўрэатам звання «Чалавек года Пастаўшчыны-2020». Разам з мужам выхавалі трох сыноў. Захапляецца паэзіяй і сама піша вершы — шчырыя, пранікнёныя, жыццёва-спавядальныя. Яны друкаваліся ў «Браслаўскай звяздзе»,  «Пастаўскім краі», некалькіх калектыўных паэтычных зборніках. Мае аўтар і ўласныя зборнікі.

Дык вось, Марына вырашыла паўдзельнічаць у вышэйназваным конкурсе, арганізатарамі якога выступілі Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма і гарадская літаратурная студыя. Яго першы этап — дыстанцыйны. Аўтары адпраўлялі на электронны адрас свае вершы або прозу, якія ацэньвала кампетэнтнае журы.

Творцаў найлепшых (а ў іх ліку была і пастаўская паэтка) запрасілі ў Полацк надругі, асноўны, этап конкурсу.

— Ён праходзіў у рамках свята горада і атрымаўся вельмі насычаным, — расказвала Марына Кавалёнак. — Пераможцаў вызначалі ў некалькіх намінацыях. Я перамагла ў конкурсе на прыз глядацкіх сімпатый. Атрымала дыплом і падарунак. Але галоўнае, што пабывала на цікавым літаратурным свяце, пазнаёмілася з многімі аўтарамі, паўдзельнічала ў майстар-класах, круглым стале, творчым вечары, атрымала мноства незабыўных эмоцый. Што, безумоўна, натхняе.

Павіншуем Марыну і пажадаем ёй далейшага плёну ў творчасці.

Фаіна Касаткіна
Фота Марыны Кавалёнак



Читайте также:
Участники ХХХI Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»
Какие выставки можно посетить в Поставах во время фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік»?
Какие сувениры для участников и гостей фестиваля приготовили мастера Дома ремесел «Стары млын»?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.