Поставщина примет областной этап конкурса «Властелин села» и областной форум сельской молодежи

Главное Общество

Пастаўшчына зноў сустрэне гасцей

У пятніцу, 18 чэрвеня, на базе спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі» пройдзе абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар сяла». У ім прымуць удзел 17 каманд.

Конкурс стартаваў у Міжнародны дзень сям’і — 15 мая. Яго ўдзельнікі — маладыя сем’і з дзецьмі, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах больш за тры гады. Яны працу­юць у сельскагаспадарчай вытворчасці, трымаюць падсобную гаспадарку.

Ідэйнымі натхняльнікамі праекта абласнога тура выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы аблвыканкама, абласная арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Пастаўскі райвыканкам.

Семья Зубко, победители республиканского семейного сельскохозяйственного конкурса Властелин села-2020

Месцам правядзення конкурсу наш раён выбраны невыпадкова. Летась сям’я Зубко з Юнек перамагла на рэспубліканскім этапе, які праходзіў у Александрыі Шклоўскага раёна ў рамках свята «Купалле».

Сёлета гонар нашага раёна будзе абараняць сям’я Чумаковых з Навасёлак.

Пачатак мерапрыемства ў Азёрках у 10 гадзін. У праграме — розныя конкурсы і спаборніцтвы. Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў адбудзецца ў 17 гадзін. Знойдзем час, каб падтрымаць пастаўчан!

* * *

У гэты ж дзень на базе нашага раёна пройдзе абласны форум сельскай моладзі. Яго ўдзельнікі будуць працаваць на дзвюх дыялогавых пляцоўках: «Паставы ТБ» і ў Навасёлкаўскім сельсавеце. Там наведаюць аб’екты сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, адукацыі, культуры, абмяняюцца вопытам работы, падзеляцца планамі і ідэямі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.