Поставский лесхоз приобрел форвардер финской компании Ponsse

Общество

Сучасную тэхніку – найбольш адказным

Нядаўна на міжнароднай выставе «Лесдрэўтэх-2021» Пастаўскі лясгас набыў фарвардар фінскай кампаніі Ponsse. Даверылі імпартную тэхніку самым адказным работнікам — Уладзіміру Варанцу і Уладзіміру Савельеву. У тандэме на амкадоры яны пазменна працуюць даўно. Зарэкамендавалі сябе з найлепшага боку.

— Былі сумненні, ці асвоім сучасную тэхніку, ці справімся, — дзяліліся перажываннямі абодва Уладзіміры. — Фарвардар — 2019 года выпуску, камп’ютарызаваны. Спрабавалі адмовіцца і прапаноўвалі кіраўніцтву даць яго маладзейшым механізатарам. Калі самаадвод не атрымаўся, узяліся ўнікаць у тонкасці работы на ім. Складаней з камп’ютарам. На працягу некалькіх дзён прадстаўнікі таварыства з дадатковай адказнасцю «Ударнік», якое з’яўляецца афіцыйным дылерам фінскай фірмы ў Рэспубліцы Беларусь, праводзілі з намі навучанне. Ужо працуем самастойна. Паспелі ацаніць машыну ў рабоце.

Уладзімір Варанец і Уладзімір Савельеў ля новай тэхнікі

Прапорцыі фарвардара спраектаваны так, што нагрузка размяркоўваецца раўнамерна на ўсе 10 колаў. За кошт гэтага пры тралёўцы лесу менш пашкоджваецца глеба, каранёвая сістэма дрэў, якія пры высечцы пакідаюць для лесааднаўлення. Пры неабходнасці колы «абуваюць» у гусеніцы. На іх лягчэй выбірацца з балота. Увогуле лесанарыхтоўчая тэхніка гэтага брэнда вызначаецца высокай прадукцыйнасцю, бо аснашчана маніпулятарам і пляцоўкай для перавозкі грузаў, цялежка — сістэмай балансу.

Падчас правядзення на базе Пастаўскага лясгаса рэспубліканскага семінара разам з яго ўдзельнікамі мела магчымасць паназіраць за работай новай тэхнікі, якой прафесійна кіраваў Уладзімір Савельеў.

— На гэтым фарвардары за адзін рэйс можна вывезці да 14 кубоў 3-метровай драўніны, — расказваў Уладзімір Са­вельеў. — А калі 6-метровы лес, то і 25 атрымаецца. Прадукцыйнасць намнога перавышае наш ранейшы амкадор. Вельмі камфортна ў кабіне. Тут знаходзяцца ўсе рычагі кіравання. Кабіна — на актыўнай раме. Гэта значыць, нягледзячы на касагоры, іншыя няроўнасці, трымаецца на адным узроўні. Устаноўлены клімат-кантроль. Выдатная аснашчанасць галагеннымі фарамі. Пры такой асветленасці можна працаваць нават ноччу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Массовая вырубка лесов? Как обстоят дела в Поставском лесхозе? Интервью с Валерием Гарбулем
Работы поставских мастеров резьбы по дереву поехали на выставку в «Минск-Арену»
Сотрудники «Зеленсада» рассказали, как с ноля растят «зелёный» бизнес и что делают, чтобы он процветал



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.