Сергей Петухов: «Важно иметь современное оборудование, но еще важнее — компетентные кадры».

Главное Здравоохранение

Сучаснае абсталяванне ў руках прафесіяналаў

У абласным дзіцячым рэабілітацыйным аздараўленчым цэнтры «Ветразь» бываць даводзілася неаднойчы. І кожны раз галоўны ўрач Сяргей Петухоў дэманстраваў навінкі медыцынскага абсталявання, расказваў пра розныя курсы, наякіх медперсанал павышаў кваліфікацыю. Многае набыта, удасканалена і за апошні год. Сяргей Юрыевіч пастаянна падкрэслівае, што важна мець сучаснае абсталяванне, але яшчэ важней — кампетэнтныя кадры. У «Ветразі» — калектыў прафесіяналаў.

Галоўная медыцынская сястра ўстановы Таццяна Свірковіч – спецыялiст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыi. У медыцыне амаль 40 гадоў, 16 з іх — у аздараўленчым цэнтры. Вялікую ўвагу надае сістэмнай перападрыхтоўцы сярэдняга медыцынскага персаналу. Для рэабілітацыі пацыентаў у «Ветразі» паспяхова выкарыстоўваюцца лячэбная фізкультура з элементамі Войта- і Бобат-тэрапіі, методыка «Экзарта», кінезіятэйпіраванне. У спецыялізаваных залах кінетычную рэабілітацыю праходзяць дзеці з неўралагічнымі паталогіямі і хваробамі апорна-рухальнай сiстэмы. Аднаўленню і фарміраванню бытавых навыкаў, развіццю пластычнасці, каардынацыі рухаў садзейнічаюць бізіборды, інтэрактыўныя трэнажоры. Масажныя методыкі дапоўнены стоун-масажам (з выкарыстаннем камянёў), механічным массажам ступняў эластычным псеўдакіпячым слоем.

Старшая медсястра АДРАЦ «Ветразь» Таццяна Свірковіч з медсёстрамі Таццянай Зібаравай, Наталляй Маргуновай і Людмілай Маслоўскай

За кошт новага абсталявання расшыраны магчымасці апаратнай фізіятэрапіі. Адзін з найсучаснейшых прыбораў — «Магнітатурбатрон». З ім працуе медсястра Таццяна Зібарава. Яна і рассказала пра яго прынцып работы:

Магнітатэрапеўтычная ўстаноўка ўяўляе сабой капсулу. У яе змяшчаецца пацыент. Дзеянне прыбора накіравана на ўтварэнне віхравых палёў, якія станоўча ўздзейнічаюць на цела і паляпшаюць цыркуляцыю крыві, абмен рэчываў. А таксама спрыяюць аднаўленню работы нервовай, эндакрыннай, лімфатычнай, сардэчна-сасудзістай сістэм. «Магнітатурбатрон» актывізуе супрацьпухлінную абарону, перашкаджае распаўсюджванню пухлінных клетак з першасных ачагоў. Практыка паказала, што нават пасля аднаго курса ў пацыентаў значна ўмацоўваецца імунітэт, змяншаецца рызыка ўзнікнення вірусных і рэспіраторных захворванняў.

Пацыенты медыцынскай сястры кардыярэўматалагічнага і пульманалагічнага аддзялення Наталлі Маргуновай — дзеці з паталогіямі сэрца, сасудаў, суставаў, дыхальнай сістэмы. Наталля Аляксандраўна пастаянна працуе над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню. Прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Дыеталогія». У перыяд адсутнасці сястры-дыетолага паспяхова выконвае яе абавязкі. Камунікабельная, умее знайсці індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці.

Людміла Маслоўская — старшая медыцынская сястра траўматолага-артапедычнага аддзялення. Яна валодае многімі сучасным інавуковымі метадамі прафілактыкі і рэабілітацыі пацыентаў свайго аддзялення. Умее дакладна спланаваць і арганізаваць работу. На кантролі трымае ўсе надзённыя пытанні. Актыўна ўдзельнічае ў рабоце савета медыцынскіх сясцёр, медыка-сястрынскіх канферэнцыях. Заўсёды ўносіць слушныя прапановы.

Перад тым, як зрабіць фотаздымак медыцынскіх сясцёр, я мела магчымасць паназіраць за іх работай. Магу з упэўненасцю сказаць: кожная — на сваім месцы.

АннаАнішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
День медицинского работника: Воропаевская участковая больница
День медицинского работника: районный центр гигиены и эпидемиологии
Аптека №233 5-й категории прописалась по новому адресу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.