Старший помощник прокурора Тамара Зубко с детства мечтала о своей профессии

Безопасность Важное

На сваім месцы

У старшага памочніка пракурора раёна Тамары Зубко кожны рабочы дзень распісаны літаральна па хвілінах. Трэба правесці праверку ў той ці іншай арганізацыі і аформіць яе дакументальна, выканаць тэрміновыя даручэнні кіраўніцтва, прыняць удзел у пасяджэнні суда… Нягледзячы на такі напружаны графік, дзяўчына не шкадуе, што выбрала гэту няпростую і адказную прафесію.

У пракуратуры Пастаўскага раёна Т. Зубко працуе са жніўня 2012 года. Сюды яе, ураджэнку Расон, размеркавалі пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Я з дзяцінства марыла быць у гэтай сістэме, — расказвала Тамара. — Толькі не магла вызначыцца паміж пракурорам, адвакатам і следчым. Падчас вучобы ва ўніверсітэце і непасрэднага знаёмства са следчай работай, дзейнасцю пракурорскіх работнікаў вырашыла, што пайду ў пракуратуру. Чаму з’явілася такая мара? Напэўна, справа ў маім абвостраным пачуцці справядлівасці, перакананні ў тым, што ўсё павінна быць па законе. Немалую ролю адыгралі і дэтэктыўныя серыялы, якія глядзела з вялікім захапленнем. Асабліва падабалася «Каменская». Запоем чытала дэтэктывы Агаты Крысці і з першых старонак кнігі старалася разгадаць, чым усё закончыцца.

Тамара Зубко на рабочым месцы

Абавязкаў у работнікаў пракуратуры — а іх у Паставах усяго трое — шмат. Кожны адказвае за пэўны напрамак. У Тамары Зубко гэта нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем усіх відаў заканадаўства, за захаваннем правоў непаўналетніх і моладзі, адпаведнасцю закону судовых пастаноў. Таксама, як і калегі, яна ходзіць у суд падтрымліваць дзяржаўнае абвінавачванне і ўдзельнічае ў грама­дзянскіх справах, выконвае розныя аператыўныя заданні, якіх з цягам часу становіцца ўсё больш.

Нягледзячы на вялікую нагрузку, са сваім участкам работы Тамара спраўляецца добра. Па словах пракурора раёна Аляксандра Козіча, яна мэтанакіраваная, мае дастатковы прафесійны вопыт. Тады як у пачатку працоўнай дзейнасці, па прызнанні самой дзяўчыны, часта звярталася па дапамогу да старэйшых калег, бо тое, чаму вучаць ва ўніверсітэце, у пэўнай ступені адрозніваецца ад рэалій работы. Ды і зараз у любой сітуацыі можа разлічваць на іх параду і дапамогу: у маленькім калектыве ўсе падстаўляюць плячо адно аднаму.

У нашай рабоце нельга стаяць на месцы, — гаварыла мая суразмоўца. — Трэба ўвесь час удасканальваць свае веды ў заканадаўстве, бо яно мяняецца ледзь не кожны дзень. А для гэтага важна шмат чытаць, сачыць за прыняццем новых актаў і пастаноў. Нават калі ўжо працавала з тым ці іншым заканадаўствам, перад чарговай праверкай я абавязкова пераглядаю яго, паднімаю судовую практыку.

Работу пракуратуры Т. Зубко лічыць вельмі важнай і патрэбнай грамадству.

Як вядома, існуе тры галіны ўлады: выканаўчая, заканадаўчая і судовая, — кажа яна. — Пракуратура не адносіцца ні да адной з іх. Мы як ураўняльнік паміж імі. Акрамя таго, стрымліваючы фактар і дапамога для грамадзян. Многія прыходзяць да нас са сваімі скаргамі. Канешне, не ўсе мы разглядаем, бо нярэдка гэта не ўваходзіць у нашу кампетэнцыю. Але заўсёды стараемся штосьці параіць чалавеку, падказаць, куды яму звярнуцца.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Какая работа проводится на Поставщине по линии незаконного оборота наркотических средств?
Правила безопасного поведения на водоёмах и вблизи них 
23 июня около 13.50 на улице Красноармейской в Поставах горел легковой автомобиль



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.