Титула «Самая активная» удостоена СШ №4 за участие в республиканской акции «Неделя леса-2021»

Образование

Самая актыўная — такога тытулу ўдастоена СШ №4 за ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2021».

Навучэнцы гэтай школы ўжо шмат гадоў цесна супрацоўнічаюць з Пастаўскім лясгасам. Яны дапамагаюць ле­саводам не толькі ў пасадцы лесу, але і навядзенні парадку ў ім, добраўпарадкаванні месцаў адпачынку, вырабля­юць кармушкі, шпакоўні, сінічнікі. Асабліва шмат мерапрыемстваў праводзіцца падчас рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу». З гэтай нагоды ладзіцца ўрачыстая лінейка, арганізуецца прагляд пазнавальных відэафільмаў, вучні ўдзельнічаюць у віктарынах, псіхалагічных трэнінгах, квэстах, тэматычных інфармацыйных гадзінах, збіраюць макулатуру.

Уладзімір Заблоцкі ўручае дыплом Вячаславу Пякарскаму

Сёлета Віцебскае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне сумесна з абласным упраўленнем па адукацыі ў перыяд «Тыдня лесу» аб’явіла конкурс сярод устаноў адукацыі на самую актыўную школу. Справаздачу аб удзеле ў акцыі трэба было прадставіць у выглядзе фотаздымкаў і відэазапісаў. Навучэнцам СШ №4 было што паказаць і пра што расказаць. Сіламі вучняў лес пасаджаны больш чым на 2 гектарах, наведзены парадак каля вадаёмаў, у парках, пэўны аб’ём работ выкананы ў гадавальніку лясгаса. Прааналізаваўшы зробленае, журы конкурсу прысудзіла чацвёртай школе першае месца ў вобласці.

Дыплом і інтэрактыўную дошку (галоўны прыз) дырэктару школы Вячаславу Пякарскаму на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай апошняму званку, уручыў генеральны дырэктар Віцебскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Заблоцкі. Ён падзякаваў педагагічнаму калектыву за тыя намаганні, якія яны прыкладаюць у напрамку экалагічнага выхавання, дзецям — за актыўнасць, праяўленую не толькі падчас правядзення акцыі, але і на працягу ўсяго навучальнага года.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Фоторепортаж: Последний звонок на центральной площади в Поставах (+видео)
29 выпускников СШ №4 навсегда попрощались с беззаботным детством
Как в средней школе №3 прошёл последний звонок?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.