Травы на сенокосах Поставщины скошены на большей половине запланированной площади

Сельское хозяйство

Першы ўкос пераваліў за экватар

Травы на сенажацях раёна скошаны на большай палове запланаванай плошчы.

Нарыхтоўка кармоў ідзе нядрэннымі тэмпамі, — патлумачыла намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванн ірайвыканкама Таццяна Андрэева. — З запланаваных 12 000 гектараў на 18 чэрвеня травы скошаны на 6 526. Нарыхтавана 42 386 тон сенажу, у тым ліку  4 170 у палімернай упакоўцы. Вельмі важна першы ўкос завяршыць у аптымальныя тэрміны, каб максімальна захаваць пажыў­насць траў. Зрабіць гэта магчыма толькі пры дакладнай арганізацыі работы на кожным участку корманарыхтоўкі, выкананні ўсімі яе ўдзельнікамі працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны. Сёлета зладжанай рабоце спрыяе сонечнае надвор’е. У гаспадарках, якія добра падрыхтавалі да касавіцы тэхніку і дакладна арганізавалі ўсе працэсы, тэмпы значна вышэйшыя.

Ураджайнасць траў неаднолькавая: дзе сенакосы своечасова падкармілі, травы выраслі густымі. Для прыкладу, у ААТ «Хацілы-агра» ўжо назапасілі 7,90 цэнтнера кармавыхадзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на палову больш, чым у сярэднім па раёне. Тут мэтанакіравана працуюць над умацаваннем кармавой базы, павышэннем якасці сенажу, сіласу, сена. Хацілаўцы паспелі закласці 12 560 тысяч сенажу, у тым ліку ў палімернай упакоўцы — больш за 1 500 тон.

Актыўна вядуць зялёнае жніво ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра», «Камайскі-агра», «Сцяг Пермогі-агра», «Ярэва-агра». Перавага аддаецца нарыхтоўцы сенажу. Скошаная падвяленая трава валкуецца, здрабняецца і адвозіцца да сянажных траншэй, дзе трамбуецца.

АннаАнішкевіч



Читайте также:
На 1000 гектарах нужно убрать травы первым укосом в ОАО «Знамя Победы-агро»
Почти 25 литров молока от коровы в эти дни получают в ОАО «Хотилы-агро»
В ОАО «Камайский-агро» приступили к заготовке трав первым укосом



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.