«Трудовое лето-2021». У молодежи Поставщины начался трудовой семестр

Образование

Пуцёўкі ў працоўнае лета атрымалі ў чацвер штабы працоўных спраў устаноў адукацыі Пастаўшчыны.

Урачыстая цырымонія адкрыцця «Працоўнага лета-2021» адбылася на базе Пастаўскага дзяржаўнага каледжа і аб’яднала прадстаўнікоў мясцовай улады, райкама БРСМ, школьнікаў, гімназістаў і навучэнцаў каледжа.

Ад імя райвыканкама моладзь з пачаткам працоўнага семестра павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто:

Жадаю вам працоўных поспехаў і яркіх уражанняў. Не забывайце пра ахову працы — гэта залог бяспекі. Спадзяюся, што, як і вашы папярэднікі, вы гучна заявіце пра сябе, дасягнуўшы высокіх вынікаў.

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця «Працоўнае лета-2021»  у каледжы

Перш чым уручыць пуцёўкі ў працоўнае лета, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч узгадала гісторыю ўзнікнення студэнцкіх атрадаў і поспехі першапраходцаў — па выніках першага працоўнага семестра 37 беларускіх студэнтаў былі ўзнагароджаны медалём «За асваенне цалінных і абложных зямель».

Сёння студатрадаўскі рух — адзін з вядучых кірункаў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. З кожным годам ён набірае ўсё большую папулярнасць сярод юнакоў і дзяўчат, якія падчас летніх канікул ахвотна працуюць на жніве і будпляцоўках, у дзіцячых садках і летніх лагерах адпачынку. Для моладзі гэта не толькі праца, але і сур’ёзнае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, уменне працаваць у камандзе, несці адказнасць за сябе і сваіх таварышаў, падрыхтоўка да будучага дарослага жыцця.

Як камандзір раённага тэрытарыяльнага штаба студэнцкіх атрадаў жадаю ўсім байцам бадзёрасці, аптымізму, пашчыраваць ад душы і добра зарабіць,— гаварыла Кацярына Малевіч. — У нас створаны студатрады «Маладзёжны», «Зорка», «Механікі» і «Энтузіясты». Усе яны носяць імёны Герояў Савецкага Саюза. Памятайце пра гэта і будзьце прыкладам працавітасці, сумленнасці і патрыятызму. Выдатнага настрою, баявога запалу і лёгкага працоўнага лета!

Сёлета ў нашым раёне байцамі студэнцкіх атрадаў пажадалі стаць каля 200 чалавек. Шчыраваць яны будуць у сельскагаспадарчых і вытворчых атрадах у ААТ «Паставымэбля», «Хацілы-агра» і «Навасёлкі-Лучай».

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
175 выпускников Поставщины закончили среднюю школу, 11 из них — золотые медалисты
Какие специальности можно получить в Поставском государственном колледже? Интервью
Какие изменения в образовательном процессе нас ожидают?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.