Участники ХХХI Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Главное Культура

Сузор’е  талентаў  народных

«Стажары» (Расія)

Вакальны ансамбль «Стажары» Дома культуры «Пушкіна» (Пушкінская гарадская акруга Маскоўскай вобласці) радуе гледачоў з 2013 года. Кіраўнік — Павел Калашнік.

У рэпертуары ансамбля рускія, украінскія, казацкія народныя і аўтарскія песні. Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам гарадскіх, раённых і абласных мерапрыемстваў. Двойчы станавіўся лаўрэатам І ступені Міжнароднага фестывалю «ABC Arts — Азбука мастацтваў» у намінацыях «Народны вакал» і «Дарогамі Перамогі». 

«Стрэчанне» (Гомельская вобласць)

Народны ансамбль народнай музыкі і песні «Стрэчанне» Палаца культуры Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода аб’яднаў аматараў народнай музыкі і песні ў 1990 годзе. Кіраўнік — Святлана Ціхіня.

Гурт складаецца з вакальнай і інструментальнай груп. У 1997 годзе «Стрэчанне» стала народным аматарскім калектывам. У рэпертуары ансамбля значнае месца займаюць песні каляндарнага і сямейна-абрадавага цыкла. Калектыў выступае ў сцэнічных касцюмах, якія выкананы ў народнай стылістыцы Усходняга Палесся. «Стрэчанне» — удзельнік многіх значных конкурсаў і фестываляў.

«Бон-Тон» (Брэсцкая вобласць)

Народны інструментальны ансамбль «Бон-Тон» Мірнаўскай дзіцячай школы мастацтваў Баранавіцкага раёна сваю творчую біяграфію адлічвае з 1995 года. У яго творчасці спалучаюцца спевы і танцы ў музычным суправаджэнні баяна, акардэона, цымбал, скрыпкі, бас-гітары, ударных і шумавых інструментаў. Работа ансамбля вызначаецца наватарскімі пошукамі. Рэпертуар пастаянна пашыраецца, павялічваецца палітра музычных вобразаў. У выкананні калектыву гучаць творы беларускіх кампазітараў, класічная музыка, беларускія і рускія народныя песні ў апрацоўках, а таксама эстрадная музыка.

У 2006 годзе ансамблю прысвоена званне «Народны непрафесійны (аматарскі) калектыў». Ён з’яўляецца актыўным удзельнікам мерапрыемстваў не толькі раённага і абласнога ўзроўняў, але і жаданым госцем на канцэртных пляцоўках Украіны, Расіі і Польшчы.

За актыўную творчую дзейнасць і высокае выканальніцкае майстэрства народны інструментальны ансамбль «Бон-Тон» неаднаразова адзначаўся граматамі і дыпломамі. Кіраўнікі — Алеся Баранава і Андрэй Шуста.

Айгул Сапаргулыева (Туркменістан)

Інструмент — дутар.  Кіраўнік  — Дзенісенка Таццяна Сяргееўна.

Вакальны   калектыў «Integration» (КНР)

Салісты — Го Мэньяо, Чжан Чжао.

Кіраўнік  – Жукава Вольга Міхайлаўна.

«Заманіха»  (Віцебская вобласць)

Народны ансамбль народнай песні «Заманіха» Полацкага раённага Цэнтра культуры створаны ў 2000 годзе. У 2004-м яму прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў». У сваім складзе мае вакальную і інструментальную групы. Кіраўнік — Сяргей Смулько.

У рэпертуары калектыву творы вядомых беларускіх выканаўцаў, стылізаваныя пад народныя, а таксама сучасных беларускіх кампазітараў і ўласнага аўтарства. Ансамбль прадстаўляў Полацк у гала-канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі на «Славянскім базары ў Віцебску», спяваў на рэспубліканскіх «Дажынках», ­удзельнічаў у розных конкурсах. З’яўляецца лаўрэатам Міжнароднага фестывалю народнай музыкі і песні «Звіняць цымбалы і гармонік», абласнога свята-конкурсу народных талентаў «Грай, гармонік». «Заманіха» добра вядомая і за межамі Беларусі — у Літве, Латвіі, Украіне і Польшчы.

«Арыранг» (Беларусь)

Канцэртная дзейнасць ансамбля карэйскага танца «Арыранг» рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў» вядзе адлік з 2007 года. Кіраўнік — Алена Дварэцкая.

Калектыў выконвае традыцыйныя карэйскія танцы і музыку на народных інструментах. Выступае як на буйных пляцоўках Мінска, так і ва ўстановах адукацыі і сацыяльнай сферы, воінскіх часцях. Быў з канцэртнымі праграмамі ў Літве, Латвіі, Украіне, Расіі.

«Арыранг» — неаднаразовы дыпламант рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Сярод узнагарод — спецыяльны дыплом ЮНЕСКА за развіццё нацыянальнай культуры, дыпломы фестываляў «Яднанне», «Сонечны птах», яўрэйскага Ханукальнага фестывалю.

«Жывіца» (Магілёўская вобласць)

Ансамбль народнай музыкі і песні «Жывіца» Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Горацкага раёна створаны ў 2007 годзе. Зарэкамендаваў сябе як творчы, прафесійны калектыў з высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, адмысловым спалучэннем адметных выканальніцкіх асаблівасцей свайго рэгіёна і сучаснага гучання рускіх і беларускіх народных песень. У 2011 годзе ансамблю прысвоена званне «народны».

Калектыў прымаў удзел у абласных мерапрыемствах, канцэртнай праграме на міжнароднай выставе «Белагра», расійска-беларускім фестывалі «Дзве Русі – Дзве сястры», Мiжнародным фестывалі «Парубежжа-2016», дзе атрымаў дыплом «Гран-пры», і інш. Кіраўнік — Аляксандр Кавалёў.

«Світанак» (г. Мінск)

Народны ансамбль народнай песні i музыкі «Світанак» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі «Вікторыя» горада Мінска пачаў дзейнічаць у 1984 годзе.

У сваім песенным, музычным, танцавальным і гульнёвым рэпертуары ансамбль раскрывае багаты ўнутраны свет беларусаў, перадае найлепшыя традыцыі айчыннага фальклору. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Кіраўнік — Надзея Хоміч.

Калектыў двойчы станавіўся лаўрэатам рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці «Су­зор’е». Рэгулярна выязджае за межы краіны, дзе з вялікім поспехам прадстаўляе беларускае народнае творчае мастацтва. «Світанак» добра вядомы ў Польшчы, быў на гастролях у Аўстрыі, Нарвегіі, Нідэрландах, Германіі, Чэхіі, Сербіі, краінах-суседках Беларусі. У Ватыкане ансамбль меў гонар выступаць перад Папам Рымскім.

«Ярыца» (Гродзенская вобласць)

Народны ансамбль народнай песні «Ярыца» Мастоўскага раённага цэнтра культуры заснаваны ў 1990 годзе. Кіраўнік — Шаміль Тайраў.

У рэпертуары ансамбля беларускія, рускія, польскія, украінскія, літоўскія народныя песні і музычныя творы ў апрацоўцы. Візітная картка калектыву — рэгіянальная музычная кампазіцыя «Котчынская кадрыля», якой ён падарыў другое жыццё, надаўшы новае гучанне і напоўніўшы новымі фарбамі. За гады сваёй творчай дзейнасці ансамбль народнай песні «Ярыца» станавіўся лаўрэатам і дыпламантам міжнародных музычных фестываляў. З’яўляецца пастаянным удзельнікам абласных свят песеннай творчасці, выступаў фактычна на ўсіх галоўных канцэртных пляцоўках Гродзеншчыны.

«Ліра» (Мінская вобласць)

Народны цымбальны аркестр «Ліра» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў мае багатую творчую біяграфію. З 1989 года ён актыўна падтрымлівае і развівае традыцыі беларускага нацыянальнага выканальніцтва і мастацтва. Кіраўнік — Дзмітрый Стэльмах.

«Ліра» з’яўляецца дыпламантам і ўладальнікам прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэатам і ўдзельнікам шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў у Беларусі, Расіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Германіі і Францыі. Прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх маладзёжных грамадска-культурных і дабрачынных акцыях.



Читайте также:
Из поколения в поколение в семье Мацкевич звенят цимбалы
Тадеуш Стружецкий: «Фестиваль — это бренд Поставщины»
Изготовленные Валентином Жагуло инструменты побывали на выставке в Витебске



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.