В ОАО «Камайский-агро» приступили к заготовке трав первым укосом

Сельское хозяйство

Зялёны канвеер працуе без збояў

На зімоўку для грамадскага статка, які ўтрымліваецца на фермах ААТ «Камайскі-агра», неабходна нарыхтаваць 1 200 тон сена, 22 500 тон сіласу, 23 800 — сенажу, у тым ліку ў палімернай плёнцы — 5 000. 

На мінулым тыдні ў гаспадарцы прыступілі да ўборкі траў першага ўкосу. Уключылі ў работу касілкі Іван Яркоўскі, Віктар Емельяновіч, Дзмітрый Чашун, Віктар Кірплюк. Ім дапамагае Віктар Чарняўскі з малочнага завода.

З граблямі рупяцца Аляксандр Чэкед і Мікалай Падрэз. Правяленую зялёную масу закручваюць у стрэйч-плёнку Мікалай Высоцкас і Валерый Руткоўскі. Апошні працуе з прэсам, які даў малочны завод.

На трактары з прэс-падборшчыкам рупіцца Валерый Руткоўскі

Перавага аддаецца нарыхтоўцы сенажу. Скошаная трава валкуецца, падвяльваецца, здрабняецца і адвозіцца да сянажных ям, дзе дасканала трамбуецца. Кожны з працэсаў ажыццяўляецца адпаведна з тэхналогіяй. Іван Трацяк і Віктар Сінкевіч на КВК падбіраюць пажыўную масу і ссыпаюць у кузаў аўтамабіля або прычэп трактара. На адвозцы «зялёнкі» да траншэі задзейнічана некалькі адзінак тэхнікі.

— Сянажную яму на 480 тон каля фермы ў Субачах заклалі за два дні, — расказвала галоўны аграном гаспадаркі Аксана Касякова. — Вельмі важна ўкладвацца ў аптымальныя тэрміны, тады і якасць корму будзе высокай. Сёння заканчваем закладку ямы ў Мацутах. Трамбоўкай зялёнай масы днём на «Кіраўцы» займаецца Леанід Счасны, ноччу — на амкадоры Аляксандр Сцепанян.

Якасці кармоў у гаспадарцы надаецца самая пільная ўвага. Дакладна выконваюцца патрабаванні па вільготнасці травяной масы, трамбаванні і, вядома ж, тэмпературы ў траншэі. Кантралююць працэс нарыхтоўкі і закладкі адказныя спецыялісты, вядзецца ўся неабходная дакументацыя.

— Ад таго, наколькі паспяхова пройдзе корманарыхтоўка, залежыць зімоўка грамадскага статка, якасць і колькасць малочнай і мясной прадукцыі, — рэзюмавала Аксана Касякова. — Таму і стараюцца ўсе ўдзельнікі зялёнага жніва, не марнуюць ні  хвілінкі часу. Першым укосам нам трэба скасіць травы на 2 100 гектарах. Зялёны канвеер працуе без збояў.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
Интервью. Как в нынешних экстремальных условиях заготовить достаточное количество кормов?
На 1000 гектарах нужно убрать травы первым укосом в ОАО «Знамя Победы-агро»
Почти 25 литров молока от коровы в эти дни получают в ОАО «Хотилы-агро»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.