В поле возле д. Петрути во время работы загорелся кормоуборочный комбайн ОАО «Яновица-агро»

Безопасность Важное

Згарэў у полі

У мінулую пятніцу, 18 чэрвеня, падчас работы ў полі каля вёскі Петруці Лынтупскага сельсавета загарэўся кормаўборачны камбайн ААТ «Янавіца-агра». Механізатар, які ўбіраў канюшыну, спачатку заўважыў дым з маторнага адсека, размешчанага ў задняй частцы камбайна. Заглушыўшы машыну, ён адкрыў адсек і ўбачыў, што гарыць рухавік. Пра пажар паведаміў кіраўніцтву гаспадаркі і паспрабаваў самастойна з дапамогай двух вогнетушыцеляў збіць агонь. Але не атрымалася.

Знішчаны агнём кормаўборачны камбайн

Калі на месца здарэння прыбылі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, увесь камбайн быў ахоплены полымем. У выніку вогненная стыхія пашкодзіла ў ім не толькі маторны адсек, але і кабіну, колы. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Алена Шапавалава
Фота даслана РАУС



Читайте также:
В 1-м радиотехническом центре провели для старшеклассников учебно-полевые сборы
Правила безопасного поведения на водоёмах и вблизи них
Дикие животные на дорогах: как быстро сориентироваться в непростой ситуации?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.