В средних школах №1, 3 и гимназии работают лагеря труда и отдыха

Образование

Сумяшчаюць адпачынак з работай

Лета — найлепшы час для адпачынку. І калі не ўсе дарослыя могуць адправіцца ў гэту пару ў доўгачаканы водпуск, то дзеці маюць магчымасць на працягу трох месяцаў цешыцца цёплымі сонечнымі дзянькамі, забыўшы пра падручнікі і ўрокі. Пакуль адны школьнікі выключна адпачываюць, іншыя займаюцца яшчэ і грамадска карыснай справай. Так, у прыватнасці, адбываецца ў лагеры працы і адпачынку, створаным на базе СШ №1 Пастаў.

Складаецца лагер з трох атрадаў, якія дзейнічаюць у першай і трэцяй школах, а таксама ў гімназіі. Гімназістаў у атрадзе 12 чалавек: 5 хлопцаў і 7 дзяўчат. Усе яны закончылі 10-ы клас і вырашылі летам дапамагчы педагогам падрыхтаваць сваю ўстанову адукацыі да новага навучальнага года. Да работы старшакласнікі прыступілі 10 чэрвеня, а закончыцца змена 30-га. Кожны дзень, акрамя нядзелі, яны прыхо­дзяць да 9 гадзін у родныя сцены, снедаюць, пераапранаюцца і атрымліваюць «разнарадку» ад намесніка дырэктара па гаспадарчай частцы Вольгі Ківачук, якая кажа, дзе што трэба зрабіць. Не працуюць атрадаўцы толькі ў суботу. Гэты дзень напоўнены рознымі мерапрыемствамі.

За работай наведвальнікі лагера працы і адпачынку з гімназіі

Спачатку мы выносілі з класаў і кабінетаў мэблю і рамантавалі яе — падкручвалі ў сталах і крэслах балты, — расказвала кіраўнік атрада, сацыяльны педагог Наталля Сідлярэвіч.Зай­маліся гэтым хлопцы. Дзяўчаты тым часам наводзілі парадак у памяшканнях: падмяталі, мылі падлогу. На днях пачалі афарбоўку батарэй ацяплення і падлогі. Крыху пазней будзем фарбаваць агароджу на вуліцы, зграбаць скошаную на тэрыторыі траву, палоць і паліваць кветкі на клумбах.

Працоўны дзень гімназістаў доўжыцца да 12.30. Пры гэтым праз кожныя 45 хвілін работы прадугледжаны 15-хвілінны адпачынак. Пасля абеду педагогі ладзяць для старшакласнікаў розныя выхаваўчыя мерапрыемствы, у тым ліку па фарміраванні здаровага ладу жыцця, пазнавальныя экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы. 10-класнікі ў сваю чаргу дапамагаюць настаўнікам праводзіць зарадку для навучэнцаў малодшых класаў, якія наведваюць дзённы аздараўленчы лагер (ён працуе паралельна з лагерам працы і адпачынку), суправаджаюць дзяцей на экскурсіях.

Атрадаўцамі я вельмі задаволеная, — гаварыла Наталля Іванаўна. — Працуюць добра, ніхто не ўхіляецца ад работы, штодзень стопрацэнтная яўка. Няма нараканняў на іх і з боку адміністрацыі гімназіі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Какие изменения в образовательном процессе нас ожидают?
Трудовое лето-2021. У молодежи Поставщины начался трудовой семестр
Учащаяся СШ №4 Дарья Котович приняла участие в образовательной смене в Национальном детском технопарке



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.