В «Ветразе» побывал член Совета Республики Национального собрания РБ Владимир Матвеев

Местная власть

З віншаваннямі і падарункамі

З нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей у аўторак абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ветразь» наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў.

Спачатку галоўны ўрач цэнтра Сяргей Петухоў правёў ганаровага госця, а таксама старшыню раённага Савета дэпутатаў Пятра Курто і начальніка філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» Станіслава Рагіню па лячэбным корпусе, паказаў кабінеты магніта-, лазара-, гала-, фіта-, ароматэрапіі з сучасным абсталяваннем, расказаў пра прагрэсіўныя тэхналогіі і метады рэабілітацыі. Тут лечацца дзеці з пульманалагічнымі, артапедатраўматалагічнымі, псіханеўралагічнымі, кардыялагічнымі захворваннямі.

«Ветразь» на працягу некалькіх апошніх гадоў выйграе тэндар на аказанне медыцынскіх паслуг і прымае на лячэнне дзяцей не толькі з Віцебскай вобласці, але і іншых куточкаў Беларусі. Да пачатку пандэміі COVID-19 сюды актыўна ехалі расіяне. Спецыялісты цэнтра пашыраюць свае веды ў найлепшых установах медыцынскай адукацыі, рэабілітацыйных цэнтрах як нашай краіны, так і за мяжой. Да іх па вопыт прыязджаюць калегі з Расіі, Грузіі.

Уладзімір Мацвееў уручае падарункі дзецям

— У многіх санаторыях даво­дзілася бываць, — гаварыў, падводзячы вынік экскурсіі,  Уладзімір Мацвееў. — Але тое, што ўбачыў у вас, прыемна ўразіла. Вы — малайцы! Не стаіце на месцы, развіваецеся, аказваеце шырокі спектр медыцынскіх паслуг. Працаваць з дзеткамі з асаблівасцямі развіцця складана. Але ў вас гэта атрымліваецца цудоўна. Бо персанал у цэнтры не проста высокакваліфікаваны, а і вельмі чулы, міласэрны. А які ўсюды парадак! Вялікая прылеглая тэрыторыя нагадвае маленькую Швейцарыю.

Выступаючы перад працоўным калектывам, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь падрабязна расказаў пра сваю работу ў складзе пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, пра тое, што робіць дзяржава для развіцця сацыяльнай сферы. Было ўзнята пытанне рамонту дарогі да «Ветразя». Уладзімір Мацвееў паабяцаў, што яго вырашэннем зоймецца філіял «Пастаўскае ДРБУ-132», а ён будзе трымаць на асабістым кантролі.

Затым адбылася сустрэча з дзецьмі, якія ў гэты час знахо­дзяцца на рэабілітацыі. Ула­дзімір Мацвееў павіншаў іх са святам, пацікавіўся настроем, умовамі пражывання, а таксама падарыў мячы, прадметы для гульні ў бадмінтон.

— Клопат пра дзяцей — прыярытэтны кірунак дзяржаўнай палітыкі нашай краіны, — гаварыў Уладзімір Мацвееў. — Мы імкнёмся рабіць усё для таго, каб кожнае дзіця расло ў любові, было здаровым, выхаваным, мела магчымасць развіваць свае здольнасці.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Три причины, почему нужно оформлять документ на землю?
Субсидия безработным на открытие своего дела: как её получить и надо ли возвращать?
Совместное заседание президиума райсовета депутатов и членов Молодежной палаты объединило лидеров Поставщины



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.