Вітаем цябе, фестываль!

Главное Культура

Паважаныя ўдзельнікі і госці фестывалю, пастаўчане!

Вітаю вас з нагоды адкрыцця ХХХІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

Старажытны і прыгожы горад Паставы зноў сустракае прафесійных музыкантаў і аматараў народнай музыкі і народнай творчасці. Час паказаў, наколькі ў іх і ў гледачоў запатрабаванае такое яскравае, непаўторнае свята народнага мастацтва. Прыемна, што ваш выдатны фестываль мае свае творчыя традыцыі і верную, адданую аўдыторыю. Штогод ён збірае найлепшыя творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і краін замежжа, шчодра дорыць жыхарам і гасцям горада радасць сустрэчы з сапраўдным мастацтвам.

Адметнасць сёлетняга прыгожага свята ў тым, што значная частка мерапрыемстваў прысвечана Году народнага адзінства. Усе добра разумеюць, што ў народным адзінстве будычыня Беларусі. І менавіта мастацтва, музыка і народная творчасць аб’ядноўваюць людзей дзеля міру і згоды ў грамадстве.

Па-ранейшаму высокім застаецца мастацкі ўзровень удзельнікаў фестывалю. Тут творчыя калектывы маюць магчымасць не толькі паказаць свае дасягненні, але і абмеркаваць на творчай лабараторыі перспектывы папулярызацыі народнай музычнай культуры і шляхі захавання і развіцця культурных традыцый фальклорнага мастацтва.

Упэўнены, што ідэя захавання самабытных музычных і песенных традыцый свайго народа заўсёды будзе знаходзіць новых энтузіястаў і прыхільнікаў.

Ад душы жадаю арганізатарам і ўдзельнікам фестывалю поспехаў, невычэрпнага натхнення і ўсяго найлепшага, а аматарам музыкі — самых добрых, незабыўных уражанняў!

Анатолій Маркевіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь


Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншуем вас з адкрыццём XXXI Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

Сёлетні фестываль праходзіць у год, абвешчаны ў нашай краіне Годам народнага адзінства. Дзякуючы народнай музычнай культуры і мастацтву, людзі адчуваюць сувязь са сваёй гісторыяй, пераймаюць закладзеныя продкамі маральныя асновы, перадаюць іх маладому пакаленню.

Віцебшчына багатая на народныя таленты, яны ўзбагачаюць культурнае жыццё краіны, нясуць людзям самабытнае і непаўторнае мастацтва, якое вякамі ствараў народ.

Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» — па-сапраўднаму народнае і прыгожае свята, якое трывала прапісалася на пастаўскай зямлі. Год ад году фестываль узмацняе свой аўтарытэт, пашырае кола прыхільнікаў.

Прыемна, што сёлета ў святочных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі. З нацыянальнай культурай і сваёй народнай творчасцю пазнаёмяць калектывы і выканаўцы з Расійскай Федэрацыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Туркменістана. У праграме свята таксама будзе прадстаўлена карэйская традыцыйная культура.

Па традыцыі гледачоў парадуюць сваім майстэрствам прафесійныя артысты і музыканты, самадзейныя творчыя калектывы. Праграма свята насычаная і разнастайная. Фестываль заўсёды праходзіць на высокім арганізацыйным узроўні, яго ўдзельнікі адчуваюць гасціннасць і ветлівасць пастаўчан.

Час паказвае, наколькі запатрабаваны ў людзей такія міжнародныя культурныя праекты, яны спрыяюць развіццю і захаванню духоўнай спадчыны народаў.

Шчыра жадаем усім удзельнікам і гасцям здароўя, святочнага настрою і творчых поспехаў!

Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў


Паважаныя землякі і госці музычнага свята!

Сардэчна вітаю вас на XXXI Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Нам не ўдалося сабрацца ў мінулым годзе, таму сёння радасць ад сустрэчы з сапраўдным мастацтвам і народнай творчасцю яшчэ большая.

Сёлетні фестываль асаблівы. Ён праводзіцца ў год, абвешчаны ў Беларусі Годам народнага ­адзінства. Мы абавязаны захаваць адзінства дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту будучых пакаленняў. Пастаўская зямля вельмі гасцінная. На працягу стагоддзяў тут дружна жывуць і працуюць людзі розных нацыянальнасцей і канфесій. Пастаўчане заўсёды з павагай ставіліся да разнастайнасці нацыянальных культур. Напэўна, таму Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» атрымаў пастаянную прапіску менавіта на гэтай зямлі.

Пастаўчане вельмі любяць свой фестываль і ганарацца ім. Ён з’яўляецца адным з найстарэйшых і самых аўтарытэтных у Беларусі. Нязменна захоўваючы свае лепшыя традыцыі, кожны год удасканальваецца, дорачы людзям сапраўднае свята дружбы, творчасці і натхнення.

Упэўнены, што мастацтва, музыка і народная творчасць аб’ядноўваюць сэрцы людзей лепш за любыя палітычныя і эканамічныя альянсы. Хай правядзенне гэтага фестывалю паслужыць справе ўмацавання высокіх духоўных і культурных каштоўнасцей. У добры шлях, фестываль!

Сяргей Чэпік, старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.