Зеленая жатва. В ОАО «Новоселки-Лучай» растет запас кормов

Сельское хозяйство

Расце запас кармоў у ААТ «Навасёлкі-Лучай», дзе на ўмоўную галаву жывёлы ўжо нарыхтавана па 7,59 цэнтнера кармавых адзінак.

У чацвер частка механізатараў гаспадаркі завяршала ўборку траў на палях цешалаўскага аддзялення, іншыя распачалі яе на Лучайшчыне. Высокія тэмпы ўсім удзельнікам корманарыхтоўкі забяспечваюць Андрэй Врублеўскі і Руслан Шымко, якія першымі ўразаюцца ў густыя травы. Іх касілкі за адзін праход захопліваюць 9 метраў поля. Сустрэцца ні з адным з іх не давялося. Андрэй, скасіўшы канюшыну каля Калінаўкі, пераехаў у бок Лісіц, Руслан у той дзень быў вымушаны застацца ў мехмайстэрні для планавага тэхагляду.

На вялікай плошчы зграбаюць зялёную масу Юрый Татарчук і Аляксандр Татун

Літаральна праз некалькі гадзін услед за касілкамі з 12- і 9-метровымі граблямі ідуць Юрый Татарчук і Аляксандр Татун. Саша ў гаспадарцы працуе толькі трэці месяц. Ён закончыў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, адслужыў у пагранічных войсках у Гродне, некаторы час працаваў інжынерам па працаёмкіх працэсах у Ляхаўшчыне. Навасёлкі прывабілі добраўпарадкаваным жыллём. Задаволены і заработнай платай. Вопыту набіраецца ў спрактыкаваных механізатараў. Адным з іх з’яўляецца Юрый Татарчук.

Трава сохне імгненна, — гаварылі мужчыны. — Таму трэба рупіцца, каб не прамарудзіць з закладкай зялёнай масы ў траншэю. У нашай гаспадарцы ўвесь ланцужок корманарыхтоўкі прадуманы і дакладна арганізаваны. За намі падбірае валкі з правяленай масай, здрабняе яе і загружае ў прычэпы Аляксандр Дунец. З гадзіны на гадзіну сюды з цешалаўскіх палёў павінны пад’ехаць на «Ягуарах» Юрый Гваздоў і Віктар Саланінка. У полі заўсёды напагатове вадзіцель пажарнай машыны Вальдэмар Мацур.

Для фотаздымка на некалькі хвілін выйшлі з кабіны замацаванай тэхнікі Уладзімір Скавародка, Аляксандр Дунец, Вальдэмар Мацур і Аляксандр Мацейка

Прычэпы хутка напаўняюцца зялёнай масай, і трактары накіроўваюцца да сянажнай траншэі ля лучайскай фермы.

Згодна з графікам, травы з першага ўкосу ўжо ўбраны ў навасёлкаўскім, коўзанскім, цешалаўскім аддзяленнях, — расказваў начальнік лучайскага Сяргей Савіцкі. — Настала чарга нашага. Затым корманарыхтоўчы атрад перабазіруецца на стара­дворскія землі. Кармоў на зімоўку трэба шмат, таму што ў гаспадарцы вялікі грамадскі статак. Механізатары гэта разумеюць і стараюцца. З кожным днём запас кармоў расце.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
В ОАО «Камайский-агро» приступили к заготовке трав первым укосом
Травы на сенокосах Поставщины скошены на большей половине запланированной площади
Большую помощь на уборке трав первого укоса дуниловичанам оказывают механизаторы молочного завода



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.