Жительница г.п. Воропаево Татьяна Гирсёнок удостоена ордена Матери

Важное Общество

На ўсіх хапае ласкі і пяшчоты

У аўторак у кабінеце старшыні Варапаеўскага сельскага Савета панавала ўрачыстая абстаноўка. Сюды запрасілі жыхарку гарпасёлка Таццяну Гірсёнак, якая, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, удастоена ордэна Маці.

— Мне выпаў гонар уручыць вам, паважаная Таццяна Віктараўна, гэту высокую ўзнагароду, — гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. — Шчыра віншую! Дзякуй, што далі жыццё пецярым дзеткам, стараецеся іх добра выхоўваць.

Старэйшая дачка, Вікторыя, летась з адзнакай закончыла Варапаеўскую школу мастацтваў імя Іосіфа Сушко па класе акардэона і паступіла ў Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж. Захапляюцца музыкай і малодшыя — пяцікласніца Вераніка і другакласніца Саша. Яны — першыя маміны памочніцы. Дзяўчынкі паняньчацца з трохгадовым Арцёмкам і Яначкай, якой год і дзевяць месяцаў, прыбяруць у кватэры.

Не хавае прыемныя эмоцыі Таццяна Гірсёнак

Зараз сям’я жыве ў чаканні наваселля ў прасторным доме. Таццяна як мнагадзетная скарысталася падтрымкай дзяржавы і пару гадоў таму распачала ўзвядзенне ўласнага дома. Будаўнічыя работы практычна закончаны. Цяпер сям’я займаецца набыццём мэблі, добраўпарадкаваннем прыдамавой тэрыторыі, завяршае абуладкаванне гаспадарчых пабудоў.

— Люблю зямлю, хатнюю жыўнасць, таму хачу, каб была магчымасць тры­маць курэй, свіней, — гаварыла Таццяна Гірсёнак. — Сама па адукацыі прадавец, у свой час закончыла Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж. Чым буду займацца, калі Яначка пойдзе ў дзіцячы садок, пакажа жыццё. А пакуль кожнаму з дзетак імкнуся ўдзя­ляць максімум увагі: старэйшым дапамагаю з вучобай, малодшых ахінаю ласкай і пяшчотай, прапаную ім развіваючыя гульні. Мяне цешаць іх поспехі. У мяне ў самой ёсць малодшыя брат і сястра. Часта ўспамінаю наша дзяцінства. Лічу, што дзеці — гэта вялікая радасць. Муж — вадзіцель на міжнародных перавозках. Дома бывае не так часта, як хацелася б. Таму шмат дапамагаюць мая мама Зінаіда Уладзіміраўна, яе родныя сёстры Тамара і Вольга. Галоўнае — здароўе дзетак. А я прыкладу максімум старання, каб яны выраслі годнымі людзьмі.

У той дзень Таццяна Гірсёнак прымала віншаванні ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Се­дзюкевіч, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марыі Ракоўскай, старшыні Варапаеўскага сельскага Савета Іны Касарэўскай, родных і сяброў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Поставы преображаются на глазах. Что нового в городе?
БРСМ запустил 6-й сезон республиканского фотоконкурса «Сэлфі&фота з вышыванкай»
В Поставах снова пройдёт инклюзивный фестиваль «Особенные, как все»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.