1 июля к работе в ОАО «Поставымебель» приступил студотряд «Молодежный»

Общество

Дапамагчы і зарабіць

Кожную вясну ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі Пастаўшчыны раённым камітэтам БРСМ праводзіцца акцыя «Выбіраем студатрад». Падчас яе з ліку вучнёўскай моладзі фарміруецца база жадаючых працаўладкавацца ў летні перыяд. Сёлета такое жаданне выказалі 233 чалавекі. Старт працоўнаму лету быў дадзены ў канцы чэрвеня ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы. А ўжо 1 ліпеня атрад «Маладзёжны» імя Героя Савецкага Саюза Васілія Сідарэнкі прыступіў да работы ў ААТ «Паставымэбля».

Байцы студатрада збіраюць і ўпакоўваюць школьную мэблю

Студатрад аб’яднаў 15 чалавек, двое з якіх з цягам часу з-за розных прычын пакінулі мала­дзёжнае згуртаванне. Зараз у яго ўваходзяць будучыя 11-класнікі гімназіі, сярэдніх школ №№1, 2 і 3, а таксама навучэнцы кале­джа. Палову калектыву складаюць дзяўчаты. На заводзе маладыя людзі, з кожным з якіх заключаны тэрміновы працоўны дагавор, занятыя на зборачна-ўпаковачным участку. Разам з работнікамі прадпрыемства яны рыхтуюць да адпраўкі кліентам школьную мэблю: забіваюць у металічную аснову сталоў і крэслаў пластмасавыя заглушкі, уручную заціскаюць балты, упакоўваюць дэталі ў стрэйч-плёнку.

Шчыраваць на заводзе студ­атрадаўцы будуць па 30 ліпеня. А з пачаткам уборачнай у ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Хацілы-­агра» прыступяць да работы сельскагаспадарчыя маладзёжныя атрады.

Алена Шапавалава. Фота аўтара

Полный материал читайте в печатной версии газеты «Поставский край»



Читайте также:
19 июля исполняется 70 лет бывшему начальнику Поставского райотдела милиции Ивану Аниськовичу
Поставская районная организация ОО «БРСМ» подвела итоги работы
В саду Инны Бабчук зацвела белоснежная юкка и не только…



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.