11 июля — День работников налоговых органов. Как работают специалисты Поставской ИМНС?

Главное Общество

Працуюць зладжана і эфектыўна

— Перакананы: сапраўдны прафесіяналізм вымяраецца не гадамі, а рэальнымі справамі, карысцю, якую ты прыносіш грамадству і дзяржаве. Работа падатковых органаў, арыентаваная на абарону дзяржаўных інтарэсаў, адначасова дапамагае развіццю і рэалізацыі жыццёвых мэт самых розных катэгорый плацельшчыкаў — ад індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб да буйных вытворчых прадпрыемстваў і галін эканомікі, — так пачаў размову са мной напярэдадні прафесійнага свята начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне Дзмітрый Буйчонак. І дадаў: — Гісторыя падатковай службы паказала, што яе работнікі не толькі здольныя вырашаць складаныя праблемы, але і гатовы стаяць у авангардзе эканамічных і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, ствараць дзейсныя стымулы росту і гарантыі абароны.

Сапраўды, падатковай службе даручана вельмі важная і адказная місія — напаўненне бюджэту для рэалізацыі дзяржаўных функцый. І ад зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх яе прадстаўнікоў зале­жыць стварэнне спрыяльных умоў для развіцця бізнесу і эканомікі краіны ў цэлым. Як спраўляюцца з гэтым спецыялісты пастаўскай ІМПЗ? Нягледзячы на зніжэнне падатковай нагрузкі, ім удалося захаваць станоўчую дынаміку даходаў. За 6 месяцаў бягучага года ў бюджэт раёна паступіла 14,5 мільёна рублёў. Тэмп росту ў фактычных цэнах склаў 114,2%. Асноўную частку паступленняў у кансалідаваны бюджэт (84,5%) забяспечваюць юрыдычныя асобы. За кошт індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб сфарміравана адпаведна 8,3 і 7,3% ад усіх паступленняў.

Намеснік начальніка аддзела ўліку Аксана Васіна і вядучы адміністратар сетак Сяргей Антух

У райінспекцыі тры аддзелы: кантрольнай работы, падаткаабкладання фізічных асоб і ўліку падаткаў, а таксама сектар камеральных праверак. Працуюць у іх 13 чалавек, 10 з якіх — дзяржаўныя служачыя (а ўсяго ў штаце ўстановы 25 работнікаў). Па словах кіраўніка, усе спецыялісты высокакваліфікаваныя і адказныя, добра ведаюць падатковае заканадаўства, сумленна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў. У рабоце ўдала спалучаюцца вопыт супрацоўнікаў з вялікім стажам і ініцыятыўнасць маладых.

Пра высокі прафесіяналізм пастаўскіх падаткавікоў сведчыць і тое, што трое з іх узнагароджаны да свята. Так, па выніках работы за 2020 год падзяка Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь уручана вядучаму адміністратару сетак Сяргею Антуху, падзяка інспекцыі міністэрства па Віцебскай вобласці — намесніку начальніка аддзела ўліку Аксане Васінай. Начальнік райінспекцыі Дзмітрый Буйчонак атрымаў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

…Жыццё не стаіць на месцы. Ва ўсіх яго сферах усё актыўней укараняюцца перадавыя інфармацыйныя тэхналогіі. Крок за крокам прыходзяць яны і ў работу падатковай службы. І гэта не проста новы трэнд, а фактар падтрымання высокай працаздольнасці падатковых органаў, залог дасягнення жаданага выніку. Прафесійная падрыхтоўка, кваліфікацыя кожнага спецыяліста галіны павінны дазваляць прымяняць новыя тэхналогіі ў рабоце, знаходзіць рэзервы для іх далейшага ўдасканалення. Такую задачу ставіць сёння кіраўніцтва Міністэрства па падатках і зборах краіны перад усімі сваімі структурнымі падраздзяленнямі. І можна не сумнявацца: работнікі пастаўскай раённай інспекцыі пастараюцца яе выканаць.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
С 10 июля для граждан Беларуси меняется порядок въезда в Россию
На Витебщине стартовал пилотный туристический проект «Васильковый край»
Установка видеонаблюдения на подъездах пятиэтажек: нужно ли платить абонентскую плату?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.