30-я жатва Андрея Галимского: «Сбор урожая никогда легким не бывает, но трудности не пугают»

Сельское хозяйство

30-е жніво Андрэя Галімскага

У пятніцу на полі каля Чорнага, якое належыць сельгаспрадпрыемству «Дунілавічы-агра», дажыналі апошнія гектары азімага рапсу. На адным з камбайнаў працаваў Андрэй Галімскі. Побач з ім у кабіне была маладая прыгожая дзяўчына, у якой прызнала дачку Андрэя — Дашу. Памятаю, гадоў пяць таму фатаграфавала, як яна каля свайго дома сустракала бацьку са жніва з кошыкам духмяных яблыкаў. А сёлета — памочніца.

Дзяўчына закончыла 11 класаў дунілавіцкай школы, дзе вывучала і аўтасправу. 1 верасня ёй споўніцца 18 гадоў, і тады будзе здаваць экзамен у ДАІ, атрымае вадзіцельскае пасведчанне. Ужо паспяхова здала тэсты і ў 20-х чыслах павязе падаваць дакументы ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на фінансава-эканамічны факультэт. А пакуль з задавальненнем працуе разам бацькам на ўборцы рапсу. На чарзе — азімыя збожжавыя.

Андрэй і Даша Галімскія

— Мае абавязкі нескладаныя: начысціць лабавое шкло, люстэркі, — Даша крыху бянтэжыцца ад увагі. — Трэба — падам ключы, іншыя інструменты. Тата сёлета атрымаў новы камбайн, спадзяюся, адпрацуем без паломак.

У Андрэя сёлетняе жніво — 30-е па ліку. Пачынаў памочнікам у бацькі. Яго навука — лепшая за любыя ўніверсітэты. Затым прызвалі на тэрміновую службу. Яе праходзіў на туркменска-афганскай граніцы. У 1991-м вярнуўся ў родныя Сяргеевічы і стаў працаваць самастойна. Некалькі сезонаў убіраў на старэнькім «Доне», затым атрымаў новенькую «Ліду». 10 уборачных на ёй дабіваўся добрых вынікаў. Яшчэ 8 сезонаў надзейна служыў механізатару КСЗ-12. Сёлета яго перадалі Дзянісу Мальцу.

— Камбайн з Андрэевых рук дагледжаны, — гаварыў Дзяніс. — Яшчэ б і яго майстэрства пераняць. Для мяне гэта першае самастойнае жніво. Прыглядаюся да работы вопытных механізатараў, вучуся ў іх.

Экіпаж Дзяніса Мальца і Аляксея Каралеўскага

Памочнікам у Дзяніса — Аляксей Каралеўскі. Ён 30 чэрвеня атрымаў дыплом аб заканчэнні Пастаўскага дзяржкаледжа і не стаў адпачываць належны месяц, а выйшаў на работу раней за вызначаны тэрмін. І камбайнер, і памочнік разлічваюць на плённую працу.

— Кожная ўборачная розная, — гаварыў Андрэй Галімскі. — У спрыяльныя гады і нашы землі радавалі важкім караваем. Сёлета з-за недахопу вільгаці колас наліўся слабавата. Рапс на некаторых участках выпаліла сонца. А ўбіраць усё роўна трэба. Упершыню селі за руль камбайна Дзяніс Малец і Іван Насевіч. Рупяцца Ула­дзімір Навой і Дзмітрый Лысёнак. Радыя, што па-ранейшаму ў нашых радах ветэран Васілій Будзько. Усё, што залежыць ад нас, выканаем. Жніво ніколі лёгкім не бывае, але цяжкасці нас не палохаюць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Механизатор ОАО «Новоселки-Лучай» Юрий Гвоздов ежегодно лидирует на кормозаготовке
Какие бонусы для студентов и учащихся предлагают сельхозпредприятия Поставского района?
Стартовали! Хлеборобы Поставщины начали уборку зерновых



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.