Александр Володичев из ОАО «Хотилы-агро» занял 1-е место в соревновании среди механизаторов Витебщины

Главное Сельское хозяйство

Ружы для механізатара

Прывычна бачыць, калі кветкі дораць жанчынам. А тут — ружы механізатару! Прывезеныя ажно з Віцебска і ўручаныя прама ў полі. Разам з імі — дыплом, грашовая прэмія і каштоўны падарунак.

Так на днях ушанаваны Аляксандр Валодзічаў з ААТ «Хацілы-агра». І вось за што. Абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сёлета ўпершыню аб’явіў спаборніцтва сярод механізатараў Віцебшчыны на веснавых палявых работах. Яго вынікі падводзіліся па некалькіх намінацыях. Усяго па вобласці адзначана 16 найлепшых. У іх ліку і Аляксандр Валодзічаў. Ён раздзяліў 1-е месца з перадавым механізатарам з ААТ «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна. Прычым той працаваў на імпартнай тэхніцы, прадукцыйнасць якой намнога вышэйшая, а наш — на айчыннай. На трактары «МТЗ-1221» Аляксандр падкарміў вясной пасевы яравых і азімых збожжавых, рапсу, траў на 3 223 гектарах.

Аляксандр Валодзічаў прымае віншаванне ад старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяны Яромы

— Да такога паказчыка і блізка не падышлі іншыя механізатары Віцебшчыны. У кожнага з іх на рахунку не больш за 1 700 гектараў, — адзначыла, віншуючы пераможцу старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярома, падзякавала яму за старанне і пажадала новых дасягненняў. А дырэктар таварыства Вячаслаў Крыштафовіч, радуючыся за перадавога механізатара, не прамінуў адзначыць: «Немалаважна і тое, што ў гаспадарцы было чым падкормліваць пасевы».

Адзнака абласнога ўзроўню ў Аляксандра Валодзічава пакуль што першая. А вось у раёне ён пазалетась першынстваваў на адвозцы збожжа ад камбайна. Ды і на іншых работах вызначаецца. А быў жа час, што пакінуў гаспадарку і 6 гадоў служыў у арміі ў Жодзіне. Аднак сялянская жылка пераважыла — вярнуўся ў вёску і ўжо 20 гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы. Значыць, менавіта ў гэтым яго прызванне.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Молодёжи есть чему поучиться у Валентины Котович из ОАО «Знамя Победы-агро»
Зеленая жатва. В ОАО «Ярево-агро» завершают уборку трав первого укоса
Жара и проливной дождь мешали работать механизаторам льнозавода



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.