Аномальная засуха «подрезала» лён. В Поставском районе мониторят посевы льна

Сельское хозяйство

Лён «падрэзала» анамальная засуха

На мінулым тыдні найбольш наведвальнікаў было, напэўна, на сайтах прагнозу надвор’я: усе чакалі дажджу. І калі градкі каля дома гаспадары палівалі вадой з калодзежа або водаправода, то палеткі сельгаспрадпрыемстваў смяглі ад засухі. У пятніцу з першым намеснікам старшыні райвыканкама Генадзіем Лютынскім, яго намеснікам па раслінаводстве Таццянай Андрэевай, спецыялістам райнасенінспекцыі Наталляй Жыгалкай і дырэктарам ільнозавода Іванам Машлякевічам накіраваліся на палі, дзе даўгунец сеялі ў апошняй дэкадзе мая.

— Трэба праманіторыць пасевы, каб мець ясную карціну: дзе траста і льнасемя будуць, а дзе давядзецца проста пераараць засеянае, — тлумачыць Генадзій Лютынскі. — Анамальная засуха адмоўна адбілася на росце і ўраджайнасці кожнай сельскагаспадарчай культуры. Выгарае трава на пашы, не адрастае пасля другога ўкосу, падгараюць зерневыя на пагорках, гліністых і пясчаных глебах. Але найскладаней з пасевамі льну. Спыніць засуху не ў сілах ні высокія тэхналогіі, ні намаганні аграрыяў. Уратаваць ураджай можа толькі дождж.

Таццяна Андрэева замярае вышыню льну

— З запланаваных 2 500 гектараў удалося пасеяць толькі 2 150, — уступае ў размову Іван Машлякевіч. — Ведалі б, што надвор’е не паспрыяе ўсходам, лепш бы ўвогуле не сеялі ў вайцяхоўскай зоне, на Лынтупшчыне. Засушыла так, што на многіх участках лён не абышоў, на некаторых раслінкі прабіліся скрозь сухую зямлю, а ў рост не пайшлі.

Пераконваемся ў гэтым на полі каля Рамашкавіч. Таццяна Андрэева спецыяльнай лінейкай замярае вышыню льну і канстатуе, што тут частку культуры прыйдзецца спісаць.

На поле за лынтупскімі Кавалямі едзем праз лес. Бачна, што напярэдадні тут прайшоў спорны дождж: на дарозе лужы, паветра свежае і вільготнае. А выйшлі з машыны, ступілі на льняны палетак — зямля як попел: сюды нябесная канцылярыя дождж не пасылала.

Праманіторыўшы льняныя палеткі, камісія зрабіла выснову: прыкладна на 400 гектарах лён прыйдзецца спісаць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара

Полный материал читайте в печатной версии газеты «Поставский край»

 



Читайте также:
Какие бонусы для студентов и учащихся предлагают сельхозпредприятия Поставского района?
Стартовали! Хлеборобы Поставщины начали уборку зерновых
30-я жатва Андрея Галимского: «Сбор урожая никогда легким не бывает, но трудности не пугают»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.