Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Лепель»—ФК «Поставы»— 2:1

Спорт

Фінальны этап – без нас

ФК «Лепель»–ФК «Паставы» – 2:1

У гэтым выязным матчы з моцным сапернікам пастаўчанам трэба было гуляць толькі на перамогу. Нават нічыя пазбаўляла нашу каманду шанцаў прабіцца ў фінальную групу шасці наймацнейшых. Але і ў лепяльчан — трохразовых чэмпіёнаў вобласці — была моцная матывацыя, каб рэабілітавацца перад сваімі прыхільнікамі за няўдалы сезон.

Гульня пачалася напружана: ужо на 6-й хвіліне нашы прапусцілі хуткі гол пасля праходу Дзмітрыя Саколкі. Сутыкнуліся і з прадузятым судзействам арбітраў з Наваполацка, якія ў спрэчнай сітуацыі вынеслі папярэджанне абаронцу пастаўчан Максіму Голубеву перад узяццем варот і міжволі прымусілі яго гуляць асцярожна пры кантактах з апанентамі.

Атаку саперніка спыняе варатар пастаўчан Андрэй Чашун

Тым не менш пастаўчане сталі дыктаваць лепяльчанам сваю волю. Спачатку наш капітан Андрэй Вілейта прабіў побач са штангай пры выхадзе без перашкод на вароты саперніка. Пайшоў адкрыты атакуючы футбол. У сярэдзіне першага тайма ФК «Паставы» правёў хуткую атаку, і 18-гадовы паўабаронца Мікіта Давідоўскі зраўняў лік — 1:1. У далейшым ён мог вывесці нашу каманду наперад у падобнай камбінацыі, але прамахнуўся. Упусцілі пастаўчане і яшчэ два галявыя моманты. А вось больш вопытны сапернік свой шанц не ўпусціў. На 41-й хвіліне пасля прызначэння невідавочнага пенальці зноў вызначыўся Д. Саколка.

У другім тайме нашы паспрабавалі адыграцца. Лепяльчане змаглі правесці толькі пару вострых контратак пасля спрэчнага выдалення на 68-й хвіліне абаронцы пастаўчан Дзмітрыя Рогача. У гэтым эпізодзе суддзя не абмежаваўся папярэджаннем, а адразу паказаў «чырвоную картку». А вось пасля збіцця ў штрафной капітана пастаўчан судзейскі свісток прамаўчаў. Нашы арганізавалі сапраўдны штурм варот каманды Лепеля, стварылі яшчэ тры галявыя моманты, але бліскуча згуляў варатар саперніка Сяргей Вашкевіч. У канцоўцы мяч ужо ляцеў у пустыя вароты лепяльчан пасля ўдару Уладзіміра Камісарчука. У апошні момант абаронца лепяльчан у скачку адвёў пагрозу, што і прынесла камандзе Лепеля няпростую перамогу.

У той дзень на выездзе згулялі: Чашун, Голубеў, Рогач, В. Дубін, Камісарчук, Д. Зелянкевіч (Хмяльніцкі), Пурлан (Гарнадуд), Давідоўскі (Каралёнак), Кабяк (М. Якаўлеў), Павініч, Вілейта (к). Далей наша каманда згуляе з лепяльчанамі ў суцяшальным турніры за 7—12-е выніковае месца. Да іх далучыўся і ФК «Глыбокае» пасля паражэння з лікам 0:3 у Полацку. Каманда Сянно разграміла (3:0) міёрцаў.
У падгрупе «Усход» тры фіналісты вызначыліся датэрмінова. Матчы 10-га тура там завяршыліся так: «Харчцэнтр» (Віцебск)—ФК «Чашнікі» — 5:1, «Ніва» (Талачын)—«Газавік» (Віцебск) — 0:3, «АвіяДАР» (Орша)—«Гарадскія львы» (Гарадок) — 0:3. У першай шасцёрцы ба­рацьбу за выхад у рэспубліканскі фінал павядуць віцебскі «Газавік» (12 ачкоў) і каманды Гарадка (6), Оршы (0), Сянно (10), Міёр (4) і Полацка (3). Нашы будуць змагацца з футбалістамі віцебскага «Харчцэнтра», Талачына, Чашнікаў, а вынікі сустрэч з глыбачанамі і лепяльчанамі ўлічаны. Абодва турніры ў Віцебскім дывізіёне каманд 2-й лігі пачнуцца 7—8 жніўня, а завершацца ў 16-м туры 17—18 верасня.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Сенно»—ФК «Поставы» — 1:0
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Миоры»—ФК «Поставы» — 2:7
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Сенно»— 3:0



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.