Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Миоры»—ФК «Поставы» — 2:7

Спорт

Відавочнае – неверагоднае

ФК «Міёры»—ФК «Паставы» — 2:7

Такога буйнога разгрому адной з наймацнейшых каманд Віцебшчыны на яе стадыёне не чакаў ніхто. Нашы міёрцаў ніколі раней не перамагалі. Аднак пасля драматычнай асечкі ў Сянно цвёрда вырашылі гуляць на перамогу ў гэтым важным матчы. Дабавіла сіл і рашэнне АБФФ у дзень важнай гульні дазаявіць чатырох маладых футбалістаў.

На пазіцыі цэнтральнага абаронцы надзейна дзейнічаў Дзмітрый Рогач. На атакуючай лініі ўжо ў першым сваім матчы двума забітымі галамі вызначыўся фланговы нападаючы Рыгор Кабяк, які дапамагаў сваім таварышам і ў абароне.

Абарона саперніка не спраўляецца з праходам Рыгора Кабяка

У пачатку сустрэчы на полі ішла роўная барацьба. Каманды абмяняліся небяспечнымі штрафнымі ўдарамі. Дабіцца станоўчага выніку пастаўчанам было няпроста, бо моцны сапернік разлічвае пагуляць восенню ў рэспубліканскім фінале. На шчасце, у той дзень у нашай каманды атрымалася па максімуму рэалізаваць свае галявыя моманты. Спачатку на 17-й хвіліне адкрыў лік трапным стрэлам са штрафной пляцоўкі наш бамбардзір Ігар Павініч. Праз паўгадзіны барацьбы атаку з ходу ўдала завяршыў Рыгор Кабяк. Ігар Павініч праз тры хвіліны зноў згуляў па-майстэрску: з вялікай адлегласці ўдарам па паветры адправіў мяч у вароты саперніка (0:3).

Але міёрцы не здаліся — пасля перапынку смела пайшлі наперад, пачаўся адкрыты футбол. На 52-й хвіліне намаганнямі Рамана Чубрэвіча ўдалося скараціць розніцу ў ліку. Пастаўчане не разгубіліся, зноў вярнулі сабе гульнявую ініцыятыву. Наш капітан Андрэй Вілейта зарабіў пенальці, які бездакорна рэалізаваў Ігар Павініч. На рахунку апошняга ўжо 7 мячоў, і па гэтым паказчыку ён стаў найлепшым снайперам падгрупы «Захад».Праз імгненне Андрэй Вілейта трапна прабіў у вугал варот — 1:5. Наступную ўзорную камбінацыю — троххадоўку — рэалізаваў Рыгор Кабяк. Да гонару міёрцаў, яны змагаліся да канца і здолелі правесці яшчэ адзін мяч. Але канчатковую кропку ў гэтым феерычным паядынку паставілі нашы. За 9 хвілін да заканчэння сустрэчы ў другі раз вызначыўся капітан пастаўчан.

Найлепшы матч сезона на выездзе правялі Чашун, Гарнадуд (Хмяльніцкі), Голубеў, Рогач, Камісарчук, Д. Зелянкевіч, Пурлан (Давідоўскі), М. Якаўлеў (Каралёнак), Кабяк (Ярома), Павініч, Вілейта (к).

У 8-м туры ў заходняй зоне наш наступны сапернік — ФК «Сянно» — дома разграміў (5:1) глыбачан. У Полацку мясцовы клуб атрымаў валявую перамогу (3:1) над ФК «Лепель». У падгрупе «Усход» зафіксавалі такія вынікі: «АвіяДАР» (Орша)—«Газавік» (Віцебск) — 1:2, «Ніва» (Талачын)—«Харч­цэнтр» (Віцебск) — 4:4, «Гарадскія львы» (Гарадок)—ФК «Чашнікі» — 1:0. У шасцёрку найлепшых датэрмінова прабіліся «Газавік», каманды Оршы і Гарадка.

У нядзелю, 18 ліпеня, пастаўчане на сваім полі ў 13.00 праэкзаменуюць футбалістаў Сянно, якія разам з міёрцамі ўжо ў фінальнай групе за 1—6-е выніковае месца.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Миоры» — 3:1
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Глубокое» – 0:0
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Сенно»—ФК «Поставы» — 1:0



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.