Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Сенно»— 3:0

Спорт

Кожны матч – рашаючы

ФК «Паставы» — ФК «Сянно» — 3:0

Гульнявую праграму 9-га перадапошняга тура папярэдняга этапа першынства наша каманда павінна была завяршыць гульнёй з сенненцамі. Пастаўчане ўважліва сачылі за вынікамі іншых суботніх матчаў. За апошнюю, трэцюю, пуцёўку ў шасцёрку найлепшых у заходняй падгрупе змагаюцца 4 каманды. Але наш папярэдні сапернік — ФК «Міёры» — расчараваў, бо зноў дома буйна прайграў (0:4) «Полацку-2019». Упарта праходзіла барацьба ў Глыбокім, дзе суддзі ў сустрэчы з ФК «Лепель» вынеслі двум клубам ажно 9 папярэджанняў. Глыбачане пасля першага безвыніковага тайма паказалі байцоўскі характар, у канцоўцы тройчы вызначыліся (3:0) і святкавалі перамогу. Лепяльчане — наш наступны сапернік — згуляюць далей толькі ў суцяшальным турніры за 7—12-е выніковае месца.

ФК «Паставы» быў гатовы ўзяць рэванш у сенненцаў і парадаваць сваіх прыхільнікаў. Аднак тыя з-за пэўных абставін не прыехалі на гульню. Згодна з рэгламентам правядзення чэмпіянату Беларусі, футбольнаму клубу «Паставы» была прысуджана тэхнічная перамога з лікам 3:0, а саперніку — тэхнічнае паражэнне. Пастаўчане дабавілі ў сваю скарбонку яшчэ 3 пераможныя балы, і ў іх стала 12 набраных ачкоў, палачане апераджаюць іх на адно ачко. У заключным туры «Полацк-2019» прыме дома глыбачан. І калі ён страціць ачкі, то нашы могуць іх абысці пры ўмове паспяховай гульні на выездзе ў Лепелі.

Ва ўсходняй зоне на гульню ў Гарадок з-за праблем з транспартам не з’явілася «Ніва» (Талачын). Іншыя матчы завяршыліся так: ФК «Чашнікі»—«АвіяДАР» (Орша) — 2:2, «Газавік» (Віцебск)—«Харчцэнтр» (Віцебск) — 6:2.

Аматараў футбола сёлета чакае яшчэ 6 матчаў з удзелам ФК «Паставы», тры з якіх абудуцца ў родных сценах.

Уладзімір Шык



Читайте также:
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Глубокое» – 0:0
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Сенно»—ФК «Поставы» — 1:0
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Миоры»—ФК «Поставы» — 2:7



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.