Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Сенно»—ФК «Поставы» — 1:0

Спорт

Лік не па гульні

ФК «Сянно»—ФК «Паставы» — 1:0

У запланаваную паўзу быў згуляны гэты і яшчэ два прапушчаныя матчы 4-га тура. У падгрупе «Усход» у абласным цэнтры мясцовы «Харчцэнтр» у другім тайме з лікам 0:3 саступіў віцебскаму «Газавіку» і амаль страціў шанцы трапіць у шасцёрку наймацнейшых. Там сітуацыя стала відавочнай, а турнірная табліца за тры туры да заканчэння папярэдняга этапа выглядае так:

1 — «Газавік» — 21 ачко,
2 — «АвіяДАР» (Орша) — 15,
3 — «Гарадскія львы» (Гарадок) — 13,
4 — «Харчцэнтр» — 7,
5 — «Ніва» (Талачын) — 3,
6 — ФК «Чашнікі» — 3.

Барацьбу за мяч выйграе абаронца пастаўчан Уладзімір Камісарчук

У заходняй групе барацьба больш напружаная. Пастаўчане гулялі на выездзе супраць двухразовага чэмпіёна вобласці, які столькі ж разоў выйграваў і Кубак Віцебшчыны па футболе. Дагэтуль з сенненцамі яны правялі 4 сустрэчы і ва ўсіх прайгралі моцнаму саперніку, хоць на полі выглядалі лепш за яго. На жаль, па такім жа сцэнарыі згулялі і ў чарговым супрацьстаянні. Праўда, да перапынку ба­рацьба вялася на сустрэчных курсах.

У Сянно пастаўчане прыехалі толькі перад стартавай размінкай, але неўзабаве завалодалі гульнявой ініцыятывай. Яны тройчы былі блізкія да таго, каб выйсці наперад, аднак упускалі галявыя моманты. Пару разоў вызначыўся варатар саперніка Васіль Дзячук. У адным з эпізодаў надзейна згуляў і пастаўскі галкіпер Вадзім Мацкевіч. Пасля першай паловы матча лік мог быць 1:3, але застаўся неадкрытым.

Пасля выдалення ў другім тайме футбаліста саперніка нашы займелі колькасную перавагу. Сенненцы сталі гуляць больш асцярожна, разлічвалі толькі на контратакі і стандарты. Пастаўчане пайшлі наперад, але шанцам дабіцца перамогі не скарысталіся, упусцілі шэраг момантаў для ўзяцця варот. За гэта сапернік іх пакараў на 82-й хвіліне. На подступах да штрафной пляцоўкі мяч падхапіў выхаванец акадэміі ПМЦ Андрэй Давыдзенка і вызначыўся моцным ударам. У дадатковы час пастаўчане зарабілі небяспечны штрафны ўдар. Але апорны паўабаронца Ігар Павініч прабіў крыху вышэй за вароты.

Нашы саступілі ў драматычным паядынку. У той дзень змагаліся на выездзе Мацкевіч, Касенка, Голубеў, Камісарчук, Гарнадуд, Д. Зелянкевіч, Пурлан, Давідоўскі, М. Якаўлеў (Каралёнак), Па­вініч, Вілейта (к). У нашай групе барацьба за трэцюю пуцёўку ў фінал будзе ісці да апошняга. У Лепелі мясцовы клуб нечакана прайграў (3:5) камандзе Глыбокага. Турнірнае становішча наступнае:

1 — ФК «Міёры» — 16 балаў,
2 — ФК «Сянно» — 14,
3 — ФК «Глыбокае» — 8,
4 — ФК «Лепель» — 7,
5 — ФК «Полацк-2019» — 7,
6 — ФК «Паставы» — 6.

Далей пастаўчан чакае выезд у Міёры, затым дома яны паспрабуюць узяць рэванш у  сенненцаў.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Фоторепортаж: Спортландия на городском стадионе объединила 6 команд-участниц
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Миоры» — 3:1
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Глубокое» – 0:0



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.