Фоторепортаж: Как в Поставах отпраздновали День Независимости Беларуси

Главное Общество

Наша сіла – у адзінстве

У суботу Пастаўшчына разам з усёй краінай адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята — День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Святочны дзень пачаўся, як заўсёды, з урачыстага мітынгу ў скверы на плошчы Леніна ў райцэнтры. Там сабраліся ваеннаслужачыя воінскіх часцей, размешчаных на тэрыторыі Пастаўскага раёна, прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, проста гараджане. Усіх іх вітаў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. Ён адзначыў, што 3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі і лёсе беларускага народа і гэта свята па-асабліваму ўспрымаецца намі ў Год народнага адзінства. Яно не толькі аб’ядноўвае жыхароў Беларусі, але і нагадвае: усе мы — дзеці адной Айчыны.

Найлепшыя якасці нашага народа раскрыліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларусы першымі прынялі на сябе вераломны ўдар нямецкай арміі і дружна ўсталі на абарону Савецкай Радзімы: больш за мільён чалавек змагаліся на франтах, вялі барацьбу з ворагам на акупіраванай тэрыторыі. На ёй фашысцкімі захопнікамі было разбурана амаль 80% гарадоў і раённых цэнтраў. У агні той страшнай вайны загінуў кожны трэці беларус. Сёння, на вялікі жаль, многія з іх усё яшчэ застаюцца невядомымі.

Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте

— Наш святы абавязак — зрабіць усё магчымае для таго, каб былі ўстаноўлены імёны ўсіх абаронцаў Айчыны і ахвяр фашызму, якія аддалі свае жыцці за незалежнасць і светлую будучыню Радзімы, — гаварыў Сяргей Чэпік. — Мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінулых і бясконца ­ўдзячныя воінам Савецкай Арміі, партызанам, падпольшчыкам, працаўнікам тылу, ветэранам мірнай працы — тым, хто вызваляў нашу зямлю ад фашысцкай навалы і аднаўляў разбураную гаспадарку.

Сяргей Васільевіч выказаў упэўненасць у тым, што сваёй працай, актыўным удзелам у грамадскім жыцці жыхары Пастаўшчыны зберагуць і прымножаць усё зробленае папярэднімі пакаленнямі, унясуць годны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё рэспублікі. Пры гэтым падкрэсліў: на кожным з нас ляжыць адказнасць за мір і парадак у краіне. Сёння асабліва востра адчуваецца, як лёгка страціць бяспеку і якіх неймаверных намаганняў каштуе яе захаваць. Усім прысутным ён пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу і дабра.

Раённы ваенны камісар Мікалай Кулік у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на мужнасці беларускага народа і тым, што Беларусь нездарма называюць рэспублікай-партызанкай. З першых дзён вайны тут пачалі стварацца партызанскія атрады і групы супраціўлення. Усяго на тэрыторыі БССР дзейнічала каля 40 партызанскіх злучэнняў, колькасць народных мсціўцаў перавышала 374 тысячы чалавек. За гады акупацыі імі было знішчана больш за 500 тысяч салдат і афіцэраў праціўніка, пушчана пад адхон 11 128 варожых эшалонаў і 34 бронепаязды, разгромлена 29 чыгуначных станцый, падарвана і спалена 819 чыгуначных і 4 710 іншых мастоў, збіта і спалена на аэрадромах 305 самалётаў, падбіта 1 355 танкаў і бронемашын, знішчана 438 гармат рознага калібру і 939 ваенных складоў. Радзіма высока ацаніла масавы гераізм нашых суайчыннікаў. Больш за 300 тысяч воінаў-беларусаў былі ўзнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі СССР.

— Урокі Вялікай Айчыннай вайны вучаць нас, унукаў і праўнукаў пераможцаў, згуртаванасці і адзінству. Толькі разам мы зможам эфектыўна супрацьстаяць тым, хто зноў ажыўляе ідэі нацызму, сее нацыянальную варожасць, раздзяляе краіны на любыя і нялюбыя. Але ўсе яны ў чарговы раз пераканаюцца: наш народ не перамагчы! — заключыў Мікалай Кулік.

На ўрачыстасці было дадзена слова і прадстаўнікам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Яны прачыталі патрыятычныя вершы і выканалі песні пра Радзіму. Пад гукі адной з іх удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка загінулым воінам. Крыху раней яны ляглі на брацкую магілу па вуліцы Чырвонаармейскай. Памяць пра ахвяр вайны ўшанавалі хвілінай маўчання, у іх гонар прагучаў трохкратны збройны салют. Затым усе прысутныя святочнай калонай накіраваліся ў гарадскі парк, дзе адбыўся святочны канцэрт. У ім выступілі  мастацкія калектывы і асобныя выканаўцы раённага Дома культуры, Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, пастаўскай і варапаеўскай дзіцячых школ мастацтваў.

Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Фоторепортаж: На фестиваль красок Belholi в Поставах приехал Моргенштерн (+видео)
Сегодня — день кооперации. Фирменные блюда повара Натальи Ахидовой привлекают посетителей
Сегодня — день кооперации. Ветврач Ольга Бесалбасова отвечает за качество мясной продукции
Фоторепортаж: Районный турслёт молодёжи в Озерках



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.