Фоторепортаж: Районный турслёт молодёжи в Озерках

Главное Общество

Дух адзінства і эмоцый узлёт падарыў удзельнікам турысцкі злёт. Ён прайшоў 2—3 ліпеня на базе спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі» і аб’яднаў 8 каманд-удзельніц, апантаных турызмам.

— Раённы турысцкі злёт — свята спартыўнага яднання і сяброўства, час яркіх эмоцый і новых знаёмстваў, — вітаў удзельнікаў, балельшчыкаў і арганізатараў мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. — Упэўнены, што сёлетняя сустрэча аматараў турызму выдатна прадэманструе: наша сіла толькі ў адзінстве і згуртаванасці. Жадаю ўсім здароўя, удачы і перамог!

За званне найлепшых турыстаў спаборнічалі прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, ТЦСАН, жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, малаказавода, ААТ «Паставымэбля», воінскай часці, якая дыслацыруецца ў Азёрках, а таксама зборная сельскіх Саветаў і аб’яднаная каманда пагранічнікаў (камендатура і шпіталь).

Галоўнымі выпрабаваннямі сталі спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве і эстафета па арыентаванні, за якія налічвалася найбольшая колькасць балаў. Найлепшую фізічную падрыхтоўку, уменне арыентавацца па компасе і карце ў гэтых відах паказала каманда аддзела па адукацыі райвыканкама.



Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте

У самым азартным конкурсе — перацягванні каната — найбольш узгоднена дзейнічалі прадстаўнікі Пастаўскага малочнага завода. Яны ж замацавалі за сабой лідарства ў фігурным ваджэнні веласіпеда. У трапнасці, якую вызначалі спаборніцтвы па дартсе, не было роўных зборнай сельскіх Саветаў. Яе ўдзельнікі паказалі і найлепшую гульню ў валейбол. Сёлета ўпершыню праводзіліся спаборніцтвы па водным турызме. Па іх выніках лепш за астатніх кіравалі катамаранам работнікі камунальнай службы.

Ужо не фізічнай вытрымкай, а творчым падыходам бралі ­ўдзельнікі падчас конкурсу мастацкай самадзейнасці. Самай артыстычнай прызнана каманда тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Не было ёй роўных і ў абуладкаванні часовага месца пражывання ў палатачным гарадку.

Не менш, чым спартыўныя старты, згуртавала ўдзельнікаў раённага турысцкага злёту акцыя «Спяём гімн разам!». Аб’яднаныя пачуццём патрыятызму і любові да роднай Беларусі, пастаўчане далучыліся да агульнарэспубліканскай ініцыятывы і праспявалі словы гімна. Завяршыўся вечар адпачынку дыскатэкай.

Па выніках турзлёту ў агульнакамандным заліку перамагла зборная сельскіх Саветаў, на 2-м месцы дружына аддзела па адукацыі райвыканкама. Замкнулі тройку лідараў прадстаўнікі малаказавода.

Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Фоторепортаж: На фестиваль красок Belholi в Поставах приехал Моргенштерн (+видео)
Сегодня — день кооперации. Фирменные блюда повара Натальи Ахидовой привлекают посетителей
Сегодня — день кооперации. Ветврач Ольга Бесалбасова отвечает за качество мясной продукции



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.