Как помочь соколятам? «Ахова птушак Бацькаўшчыны» объясняет, как помочь краснокнижникам

Важное Природа

Штодня ў грамадскую арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны» тэлефануюць і пішуць людзі, паведамляючы, што знайшлі на зямлі альбо ў сябе на балконе птушанят сокалаў-пустэльгаў. Прыродаахоўнікі тлумачаць, як можна дапамагчы гэтым чырванакніжнікам.

У апошні час пустэльгі актыўна селяцца ў гарадах. Гнёздаў яны не ўюць, таму звычайна аблюбоўваюць нішы на апошніх паверхах шматкватэрных дамоў, часам займаюць «жылплошчу» іншых птушак.

Якраз у гэту пару сакаляняты пачынаюць дарослае жыццё, вылятаючы з бацькоўскіх гнёздаў. А бывае, што адтуль іх саштурхоўваюць старэйшыя браты і сёстры, альбо яны самі выпадаюць падчас гульні. Здаровым патрэбна невялікая дапамога, параненым — паўнавартасная рэабілітацыя. Да таго ж на зямлі птушкі могуць стаць ахвярай катоў ці сабак, трапіць пад колы машыны.

Калі птушаня ўжо аперылася, то павінна ўмець лётаць. Але ўзняцца ўвысь з зямлі яму складана. Акуратна вазьміце яго аберуч, прыціскаючы крылы, падсадзіце на дах. Для гэтага падыдзе навес над пад’ездам, дах гаража, іншы падобны аб’ект, які знахо­дзіцца побач.

— Дарослыя птушкі выдатна бачаць зверху, таму знойдуць сваіх птушанят і будуць клапаціцца пра іх, пакуль тыя не навучацца паляваць самастойна, — расказваў рэдактар сайта «Птушкі штодня» Дзмітрый Вінчэўскі. — Спрыяюць «пошукавай аперацыі» і самі птушаняты: яны сочаць за небам і крыкам прыцягваюць да сябе ўвагу бацькоў. Калі птушаня яшчэ ў пуху, то яго пажадана найхутчэй вярнуць у гняздо.

Не лішнім будзе высветліць, ці даўно сакаляня ела. Для гэтага спецыялісты раяць абмацаць касцяны прадольны грэбень на грудзях. Калі птушка паводзіць сябе адносна спакойна пасля таго як вы ўзялі яе ў рукі, а костка моцна выступае — яна галодная, знясіленая і ўжо доўга сядзіць на зямлі. Падкарміць яе можна сырой курацінай, але ні ў якім разе не ежай са свайго стала.

Гэты від сокалаў уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, таму вымаць іх з дзікай прыроды (нават для аказання дапамогі) забаронена! Паводле заканадаўства, неабходна звярнуцца ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а ўжо там падкажуць, што рабіць далей.

Параненай птушцы спатрэбіцца дапамога спецыяліста. Пакуль будзеце яго чакаць, змясціце сакаляня ў каробку і пастаўце яе ў ціхае зацененае месца. У клетку сокалаў саджаць нельга, бо яны абламаюць сабе пер’е аб пруты.

Вераніка Філановіч

 



Читайте также:
С 5 июля в «Озерках» работает детский экологический лагерь «Следопыт»
В Беларуси снова до +33! Рассказываем, как поставчане переносят это горячее время
С 8 июля в Беларуси запрещается продажа энергетиков несовершеннолетним



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.