Какие бонусы для студентов и учащихся предлагают сельхозпредприятия Поставского района?

Важное Сельское хозяйство

Мэтавы – значыць выгадны

Тое, што сельская гаспадарка найбольш востра ў параўнанні з іншымі сферамі мае патрэбу ў спецыялістах, ні для кога не сакрэт. Толькі ў нашым раёне сёння не хапае 7 аграномаў, 6 заатэхнікаў, 5 інжынераў і галоўных інжынераў, 4 ветурачоў і такой жа колькасці бухгалтараў. Па словах інспектара аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Людмілы Шубелькі, сітуацыя з кожным годам пагаршаецца. Маладыя спецыялісты, якіх накіроўва­юць на сяло, у асноўным адпрацоўваюць вызначаны тэрмін і з’язджаюць. Тыя, хто вучыўся па мэтавым накіраванні, затрымліваюцца даўжэй.

Безумоўна, сельгаспрадпрыемствы зацікаўленыя ў тым, каб вучыць мэтавікоў.

Тым, хто атрымлівае вышэйшую адукацыю, сельгаспрадпрыемствы прапануюць штомесячную даплату да стыпендыі  ў памеры 5 базавых велічынь, сярэднюю спецыяльную – 3 базавых.

І гэта далёка не ўсе прэферэнцыі для дадзенай катэгорыі студэнтаў і навучэнцаў. Сярод іншых — аплата працы падчас вытворчай практыкі ў гаспадарцы, забеспячэнне жыллём і ўсе сацыяльныя выплаты, прызначаныя маладым спецыялістам, пасля заканчэння навучальнай установы, для хлопцаў — магчымасць праходжання тэрміновай службы ў рэзерве. Акрамя таго, у лютым бягучага года рашэннем Віцебскага аблвыканкама спецыялістам зоаветэрынарнага профілю (заатэхнікам і ветурачам), якія працуюць у аграпрамысловых аб’яднаннях і заключылі кантракт на 5 гадоў, устаноўлена штомесячная даплата да заработнай платы ў памеры 1 тысячы рублёў.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Александр Володичев из ОАО «Хотилы-агро» занял 1-е место в соревновании среди механизаторов Витебщины
По результатам рейда на 14 фермах из 16-ти выявлены нарушения и даны рекомендации по их устранению
Механизатор ОАО «Новоселки-Лучай» Юрий Гвоздов ежегодно лидирует на кормозаготовке



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.