Кто представит Поставщину на «Славянском базаре в Витебске»?

Важное Культура

«Вітанне» вітае «Славянскі базар»

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 14 па 19 ліпеня. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца заўтра.

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць гала-канцэрт падчас адкрыцця, канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае…», XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021», XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021», Дзень моладзі, цырымонія і гала-канцэрт закрыцця культурнага форуму.

Многія жыхары нашага раёна набылі білеты на гэтыя мерапрыемствы. А вось народны ансамбль «Вітанне», Клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя», Алёна Грыбко з Юнькаўскага сельскага Дома культуры будуць удзельнічаць у іх і папулярызаваць культуру нашага рэгіёну. На плошчы Свабоды ў Віцебску пройдзе конкурс тэатралізаваных пляцовак брэндаў гарадоў і раёнаў вобласці. Гэта ўнікальная магчымасць для гасцей свята ўбачыць адметнасці той ці іншай мясцовасці. На пастаўскім падворку будуць прэзентаваць Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Прысутныя даведаюцца пра гісторыю фестывалю і яго традыцыі.

Калектыў ансамбля «Вітанне»

— «Славянскі базар у Віцебску» — адна з самых цікавых, каларытных, насычаных культурных падзей нашай краіны, — гаварыла кіраўнік ансамбля «Вітанне» Ірына Рагіня. — Прадстаўляць на ім Пастаўшчыну — вялікі гонар і адказнасць.

Удзельнікі клуба «Традыцыя» прапануюць гасцям «базару» прадэгуставаць аўтэнтычныя стравы нацыянальнай кухні, падзеляцца сакрэтамі іх прыгатавання. Таццяна Петух, Алена Крывенькая, Ян Рубанюк, Вольга Сафонава, Крысціна Брэская і Юлія Калядзіна з Дома рамёстваў «Стары млын» паселяцца са сваімі работамі ў «Гора­дзе майстроў». Яны правядуць майстар-класы па традыцыйных рамёствах. На адкрытым абласным свяце народнай цацкі і лялькі «Забава-2021» Юлія Калядзіна прадставіць тэкстыльную ляльку. Галоўная мэта гэтага конкурсу — павялічыць інтарэс да народнай лялькі, пачынаючы ад архаічных, якія рабілі жнеі ў полі са звычайнай саломы, да сучасных, складаных па тэхніцы выкання, якія вырабляюць майстры з самага рознага прыроднага матэрыялу.

Маша Пачкоўская і Андрэй Болт, Алёна Грыбко і Валерый Жук’ян прымуць удзел у конкурсе традыцыйнага бытавога танца. Апошняя пара яшчэ падрыхтавала насычаную забаўляльную гульнёвую праграму для наведвальнікаў пастаўскага падворка.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Ірына Рагіня



Читайте также:
Фоторепортаж: Фестиваль «Звіняць цымбалы і гармонік» в Поставах. День второй
Фоторепортаж: Закрытие фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» в Поставах
Под знаком единства прошел в Поставах ХХХІ международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.