Мастер по народному костюму Поставского Дома ремесел Кристина Бресская — творческая личность

Культура

Творчасць плюс спартыўны азарт

Гэтыя якасці гарманічна спалучае ў сабе майстар па народным касцюме Пастаўскага Дома рамёстваў «Стары млын» Крысціна Брэская.

Спорт і творчасць прысутнічаюць у жыцці дзяўчыны з дзяцінства. Вырасшы ў сям’і вядомага ў раёне спартсмена Мікалая Рамейкі, яна з малых гадоў займалася настольным тэнісам, лёгкай атлетыкай, валейболам. Разам з тым любіла рукадзельнічаць. На працягу 6 гадоў вучобы ў школе была ­ўдзельніцай студыі авангарднай моды пад кіраўніцтвам педагога раённага цэнтра дзяцей і моладзі Таццяны Дзегцярук: з захапленнем стварала касцюмы з саломкі, якія потым дэманстравала падчас розных мерапрыемстваў. Таму, калі прыйшоў час вызначацца з прафесіяй, сутыкнулася з няпростым выбарам: па якім шляху пайсці? Урэшце паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка на спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы». Пасля заканчэння ВНУ вярнулася дамоў і ўладкавалася выхавальнікам у летні аздараўленчы лагер, створаны на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Працуючы з дзецьмі, вадзіла іх на розныя экскурсіі, у тым ліку ў Дом рамёстваў, дзе зразумела: менавіта тут зможа ў поўнай меры рэалізаваць сябе.

Крысціна Брэская з работамі, якія прадстаўляла на «Славянскім базары ў Віцебску»

Кіраўніцтва ўстановы з радасцю прыняло ў штат новага работніка. Ужо тады Крысціна многае ўмела: шыць, вышываць, вязаць, плесці з саломкі, ткаць на дошчачках. У «Старым млыне» пачала займацца абрэзкавым шыццём, навучылася ткаць на станку і асвоіла ткацтва з бісеру і саломкі. Зараз вядзе гурткі па вышыванні і абрэзкавым шыцці, актыўна супрацоўнічае з народным клубам «Рошва» Полацкага цэнтра культуры і народнай творчасці. У прыватнасці, разам з іншымі майстрамі рэспублікі ўдзельнічала ў арганізаваным ім адкрытым творчым праекце «Творчы раўнд. Рамесніцкая карусель», адшываючы сваю частку задання. Таксама рэканструюе традыцыйны беларускі народны касцюм, робіць бісерныя герданы (старажытныя жаночыя нагрудныя ўпрыгажэнні) і ўнікальныя саламяныя лялькі. З імі два гады назад заняла 3-е месца ў конкурсе майстроў на «Славянскім базары ў Віцебску». Летась беларускія практыкі пляцення з саломкі былі ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, і работы Крысціны Брэскай увайшлі ў гэты спіс.

Сёлета дзяўчына зноў удзель­нічала ў міжнародным свяце-конкурсе майстроў народнай цацкі і лялькі «Забава» ў межах «Славянскага базару» і стала лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Найлепшая хатняя калекцыя». Да слова, дыпломаў фестывалю за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і мастацтва ўдастоены яшчэ два майстры Пастаўскага Дома рамёстваў — Юлія Калядзіна і Вольга Сафонава.

З «базару» Крысціна вярнулася не толькі з дыпломам лаўрэата, але і з новымі ідэямі лялек.

У планах маладога майстра таксама прадоўжыць ствараць вялікія фігуры і рэканструяваць народныя касцюмы, зрабіць калекцыі герданаў, павукоў і ручнікоў.

Ёсць дамоўленасць і з кі­раў­ніком клуба «Рошва» Нінай Ярмух аб стварэнні «старонкі па раслінах» для новага праекта «Чырвоная кніга Беларусі».

Алена Шапавалава. Фота аўтара

Полный материал читайте в печатной версии газеты «Поставский край»



Читайте также:
Поставчанка Марина Коваленок стала лауреатом международного литературного конкурса
Кто представит Поставщину на «Славянском базаре в Витебске»?
В библиотеке прошла вечеринка под названием «Родительский дом, его порог нам стал началом всех дорог»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.