Механизатор ОАО «Новоселки-Лучай» Юрий Гвоздов ежегодно лидирует на кормозаготовке

Главное Сельское хозяйство

У Юрыя Гваздова – талент

Так дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык гаворыць пра перадавога механізатара гаспадаркі.

І працягвае: «Усе мы ведаем, што ёсць музыканты ад Бога, мастакі, спартсмены і іншыя выдатныя людзі. А Юру Бог на­дзяліў талентам механізатара, сапраўднага гаспадара зямлі».

Упэўненая, што з гэтымі словамі пагодзяцца ўсе, хто яго ведае. Сапраўды, хіба не талент вызначацца на любым участку, утрымліваць тэхніку ва ўзорным стане, перавыконваць даведзеныя нормы? Галоўны клопат Юрыя — корманарыхтоўка. Па выніках мінулагодняй ён заняў 1-е месца ў вобласці. І гэта прытым, што здрабняў зялёную масу на «Ягуары», які эксплуатаваў 18 гадоў. Сёлета кіраўніцтва гаспадаркі прызначыла механізатара на новы «Ягуар», які набыла напрыканцы 2020-га. Але перш чым яго адрэгуляваць, Юрый  адрамантаваў стары і ў поўнай спраўнасці перадаў яго Сяргею Саланінку. Тэхніка не падво­дзіць, і гэта сведчыць пра тое, як дбайна ўвесь час утрымліваў яе папярэдні гаспадар.

Механізатар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Гваздоў

З года ў год Юрый Гваздоў на корманарыхтоўцы лідзіруе не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Вось і сёлета першым на Віцебшчыне здрабніў 10 тысяч тон зялёнай масы. На мінулым тыдні ў Навасёлкі завітала старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ярома, каб павінша­ваць правафланговага з працоўным поспехам. Уручыла Юрыю дыплом, грашовую прэмію, каштоўны падарунак, кветкі. А на пазаўчарашні дзень на яго рахунку ўжо 14 тыс. тон здробненай масы. У асобныя дні нарыхтоўваў яе 700-800 тон.

Гаспадарка завяршыла першы ўкос траў з плошчы 3 061 гектар сеяных траў. Закладзена 28 тысяч тон сенажу і больш за 2 тысячы тон сіласу, ёсць па 13,5 цэнтнера травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, нарыхтавана 426 тон сена. І гэта ў тым ліку дзякуючы старанню Юрыя Гваздова. Корманарыхтоўка працягваецца з другога ўкосу траў. Потым пачнецца ўборка кукурузы, якой пасеяна больш за тысячу гектараў. Хутчэй за ўсё, і сёлета Гваздоў будзе першынстваваць у вобласці.

Мы неаднойчы змяшчалі ў газеце фотаздымкі перадавога механізатара. Але найперш у раёнцы шмат гадоў таму фігуравалі публікацыі пра яго бацьку — звеннявога па вырошчванні бульбы тагачаснага калгаса «Гігант» Парфірыя Гваздова, які дабіваўся яе ўраджайнасці да 250 цэнтнераў з гектара. Аднак атрымаў цяжкую траўму і вымушаны быў пайсці на групу інваліднасці. А сваю любоў да тэхнікі перадаў сынам. Юраў брат Георгій працуе ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» вадзіцелем МАЗа і таксама на добрым рахунку. Адданасць роднай зямлі ў Гваздовых — на генным узроўні.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Жара и проливной дождь мешали работать механизаторам льнозавода
Александр Володичев из ОАО «Хотилы-агро» занял 1-е место в соревновании среди механизаторов Витебщины
По результатам рейда на 14 фермах из 16-ти выявлены нарушения и даны рекомендации по их устранению



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.