На Витебщине стартовал пилотный туристический проект «Васильковый край»

Общество

Васільковы край

Пад такой назвай у Віцебскай вобласці стартаваў пілотны турыстычны праект. Яго мэта — прэзентаваць і прасоўваць турыстычны патэнцыял паўночнага рэгіёну, фарміраваць яго прывабны імідж, садзейнічаць самастойнаму знаёмству з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю ўнутранага турызму.

У турыстычна-інфармацыйны кластар Прыдзвінскага краю ўвайшоў горад Віцебск і 11 раёнаў: Аршанскі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі і Ушацкі. Ключавыя тураб’екты, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі, можна будзе знайсці ў мабільным дадатку «Васільковы край — Life».

Знаёмства з унікальнымі мясцінамі і традыцыямі мясцовага каларыту будзе адбывацца з выкарыстаннем анімацыйных падыходаў. Распрацоўка экалагічных, ваенна-гістарычных, вытворчых і іншых маршрутаў вядзецца з улікам асаблівасцей кожнага рэгіёну. Пастаўшчына плануе здзіўляць гасцей культурна-пазнавальным, літаратурным і анімацыйным турызмам.

— Створана рабочая група, і распрацаваны план, які будзе паступова дапаўняцца новымі ідэямі кожныя паўгода, — расказвала інструктар-метадыст па турызме аддзела спорту і турызму райвыканкама Наталія Карнілава. — Мерапрыемствы праекта будуць ажыццяўляцца на працягу трох гадоў. Напрыклад, ужо сёлета турысты змогуць ацаніць экскурсіі з «Васільковым гідам» — на славутасцях раёна будзе нанесена выява васілька з QR-кодам. Калі навесці на яго камеру смартфона, то можна прачытаць цікавыя звесткі пра аб’ект. Вызначана і геалакацыя сэлфі-месцаў, дзе можна зрабіць здымак на фоне прыгожай панарамы, арыгінальнай славутасці.


Пілотныя праекты па прыкладзе Гродзеншчыны, дзе турыстычны кластар існуе больш за 10 гадоў, распрацавалі ўсе рэгіёны краіны. Госці Мінска змогуць азнаёміцца з турыстычнымі зонамі сталіцы, «Прысталічча» раскрые шматгранную прыгажосць Мінскай вобласці, а «Прыпяцкае Палессе» – Брэсцкай. «Патрыятычны імпульс» арыентуе вандроўнікаў на памятныя месцы Гомельскай вобласці, «Чыгірынка» – на наведванне аграэкасядзіб і баз адпачынку Магілёўскай вобласці.


У розныя гады ў рамках праекта ў раёне ўстановяць паказальнікі напрамку руху турыстаў да славутасцей, размесцяць карты для падарожнікаў. У некаторых аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання з’явіцца бясплатны Wi-Fi, а работнікам сферы абслугоўвання рэкамендуецца рабіць скідкі, падарункі і бонусы турыстам.

Абяцаюць быць прывабнымі маршруты тураў выхаднога дня: Пастаўшчына прапануе захапляльна правесці час на СТК «Азёркі», наведаць месцы, дзе прайшло дзяцінства нашага знакамітага земляка Уладзіміра Дубоўкі. Будуць рэалізаваны і іншыя ініцыятывы.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Юбилей. Юная поставчанка Елизавета Рожко родилась 10 лет назад в День Независимости Беларуси
С 8 июля в Беларуси запрещается продажа энергетиков несовершеннолетним
С 10 июля для граждан Беларуси меняется порядок въезда в Россию



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.