По результатам рейда на 14 фермах из 16-ти выявлены нарушения и даны рекомендации по их устранению

Сельское хозяйство

А ў вас парадак?

Добраўпарадкаванне, азеляненне, падтрыманне чысціні на розных аб’ектах — маштабныя мерапрыемствы, якія павінны праводзіцца рэгулярна. Не першы год дзейнічаюць патрабаванні і да ўтрымання жывёлагадоўчых ферм і мехдвароў. Наколькі яны выконваюцца, нядаўна праверылі спецыялісты райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.

Ля фермы ў Чашунах

Маніторынг прайшоў у гаспадарках «Кураполле-­агра», «Сцяг Перамогі-агра» і «Дунілавічы-агра». Былі абследаваны 16 ферм і 3 мехдвары. Заканадаўства патрабуе, каб такія аб’екты былі агаро­джаныя, іх тэрыторыі — забетанаваныя, а там, дзе расце трава, яна была абкошаная. Нельга дапускаць, каб стокі жывёлагадоўчых комплексаў расцякаліся за межы пляцовак іх часовага захоўвання ці назапашвання, інакш яны нанясуць шкоду прыродзе: забрудзяць вадаём альбо глебу. На машынных дварах павінны быць пазначаныя інфармацыйнымі знакамі пляцоўкі для захоўвання металалому, зношаных шын і ёмістасцей з адпрацаваным маслам. На сельскагаспадарчых аб’ектах забаронена назапашваць бытавое смецце.

Ля фермы ў Кейзіках

Па выніках рэйду на 14 фермах з 16-ці выяўлены парушэнні. Найбольш частыя — перапоўненыя арганікай пляцоўкі для захоўвання гною і беспарадак каля ферм. Па ўсіх фактах парушэння зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства вынесены рэкамендацыі па іх ухіленні.

Ля фермы ў Кейзіках
Ля фермы ў Шыркаах

Таццяна Якубовіч, галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя



Читайте также:
Зеленая жатва. В ОАО «Ярево-агро» завершаютуборку трав первого укоса
Жара и проливной дождь мешали работать механизаторам льнозавода
Александр Володичев из ОАО «Хотилы-агро» занял 1-е место в соревновании среди механизаторов Витебщины



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.