Поставская районная организация ОО «БРСМ» подвела итоги работы

Общество

Падвялі вынікі работы

12 ліпеня адбылася ХХХІІІ справаздачна-выбарная канферэнцыя Пастаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Удзел у канферэнцыі прынялі 73 дэлегаты і сакратары пярвічных арганізацый БРСМ раёна. Таксама на ёй прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская, кіраўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў і райсавета ветэранаў Іна Далецкая і Ганна Літвіновіч.

Падчас работы канферэнцыі

З дакладам аб рабоце арганізацыі ў 2017—2021 гадах выступіла першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. Яна адзначыла, што сёння на Пастаўшчыне дзейнічаюць 74 пярвічкі рэспубліканскага саюза моладзі, якія аб’ядноўваюць у сваіх радах 974 чалавекі. БРСМаўцы прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных акцыях і мерапрыемствах.

Следам з дакладамі выступілі вадзіцель рэзервовай пагранічнай заставы пагранкамендатуры «Паставы» Антон Клянцэвіч, мінулагоднія пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года» Вольга Лойка і рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар сяла» Алена Зубко. Яны асобна спыніліся на мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнага кірунку, якія праводзяцца райкамам БРСМ, развіцці на Пастаўшчыне валанцёрскага руху «Добрае Сэрца» і рэалізацыі праектаў для працоўнай моладзі. Самым актыўным членам грамадскага аб’яднання Кацярына Малевіч уручыла граматы і невялікія падарункі.

Кацярына Малевіч уручае грамату райкама БРСМ Андрэю Жылеўскаму

На пасяджэнні быў прыняты зварот дэлегатаў канферэнцыі да моладзі раёна, абраны новы склад райкама і раённай кантрольнай камісіі, дэлегаты на ХХХV справа­здачна-выбарную канферэнцыю абласной арганізацыі ГА «БРСМ». Таксама прайшоў І пленум абноўленага раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, на якім выбралі першага і другога сакратароў. Гэтыя пасады зноў занялі Кацярына Малевіч і Вольга Мяшко.

Алена Шапавалава. Фота аўтара

Полный материал читайте в печатной версии газеты «Поставский край»



Читайте также:
С 8 июля в Беларуси запрещается продажа энергетиков несовершеннолетним
Задумались над установкой кондиционера или антенны в многоэтажке? Информация для вас
Запреты и ограничения на посещение лесов действуют в 74 районах Беларуси



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.