Сегодня — день кооперации. Фирменные блюда повара Натальи Ахидовой привлекают посетителей

Важное Общество

Не повар, а знаходка

Кафэ «Лагуна» прываблівае наведвальнікаў сучасным інтэр’ерам, камфортнымі ўмовамі для адпачынку і фірменнымі стравамі. А гатуе іх повар Наталля Ахідава.

Смачна, танна і карысна, — так характарызавалі кафэ мае знаёмыя. — Мы з калегамі ў «Лагуне» часта абедаем, у выхадны дзень любім прыйсці сюды з сябрамі і адпачыць. Падабаецца як меню, так і культура абслугоўвання.

У «Лагуне» адзначала юбілейны дзень нараджэння, — апавядала суседка. — Гасцей сабралася 50 чалавек. Усе засталіся задаволеныя. Нават мінчане ў захапленні. Кафэ знаходзіцца амаль у цэнтры горада. Выйшаўшы з-за стала, можна прагуляцца па парку, набярэжнай, пастаяць на мастку, падыхаць свежым паветрам. Вельмі важным у застоллі з’яўляецца сервіроўка стала.

Кожную страву гатуе з душой  майстар-повар Наталля Ахідава

Наталля Ахідава — повар ад Бога.

Кожны дзень у кафэ абедаюць больш за 20 чалавек, — расказвала яна. — У выхадныя ладзяцца вяселлі, адзначаюцца юбілеі, іншыя мерапрыемствы. Напружана даводзіцца працаваць падчас фестываляў «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, «Браслаўскія зарніцы» — у суседзяў.

Кухня — маё прызванне. Лічу, што ежа павінна быць смачнай, а меню — разнастайным. Калі любіш сваю прафесію, прытрымлівацца такога правіла проста.

Спецыяліст высокага класа — сапраўдная знаходка, — характарызавала повара начальнік аддзела грамадскага харчавання філіяла Крысціна Красоўская. — І мы цэнім яе за майстэрства.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Жизнь, сотканная по собственному образцу. История Ядвиги Петкевич
Фоторепортаж: Как в Поставах отпраздновали День Независимости Беларуси
Фоторепортаж: Районный турслёт молодёжи в Озерках



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.