Сегодня — день кооперации. Ветврач Ольга Бесалбасова отвечает за качество мясной продукции

Важное Общество

У яе руках – якасць прадукцыі

Ад ветурача Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства Вольгі Бесалбасавай у вялікай ступені залежыць якасць прадукцыі мяснога цэха філіяла. Яна першай аглядае жывёлу, якая паступае ў забойны цэх, звярае дакументы. Пасля забою правярае ўнутраныя органы і вырашае куды адправіць тушу: на рэалізацыю, перапрацоўку або ў зверагаспадаркі Калінкавіцкага, Маладзечанскага, Пінскага раёнаў, з якімі ў Белкаапсаюза заключаны дагавор на пастаўку мяса.

Забой жывёлы, перапрацоўка мяса і мясных прадуктаў, гандаль жывёлагадоўчай прадукцыяй — на ўсіх этапах патрэбен дасканалы ветэрынарна-санітарны нагляд. Ветурач абавязаны папярэдзіць магчымасць распаўсюджвання інфекцыйных і інвазійных хвароб, заражэння людзей праз прадукты забою, вызначыць аптымальныя ўмовы для іх захоўвання і выкарыстання.

Ветурач Вольга Бесалбасава замярае тэмпературу ахалоджанага мяса

Вольга Юр’еўна — высакакласны спецыяліст, — хваліў ветурача першы намеснік дырэктара філіяла, начальнік аддзела па нарыхтоўках, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці Андрэй Дрозд. — Адказная і прынцыповая. Дасканала праводзіць агляд жывёлы, экспертызу туш, супрацьэпізаатычныя мерапрыемствы на прадпрыемстве, ажыццяўляе кантроль за выкананнем ветэрынарнага заканадаўства, правіл і інструкцый. Не прапусціць няякасны тавар. Таму і прадукцыя, якую выпускаем у цэху перапрацоўкі, карыстаецца попытам у пакупнікоў.

Стаць ветурачом Оля марыла з дзяцінства. Вельмі любіла коней і хацела імі займацца.

Захапленне гэтымі жывёлінамі пачалося з экскурсіі на конеспартыўную базу пад Кіевам, дзе жыла мая бабуля. Коні так уразілі, што я толькі пра іх і думала, — успамінала Вольга Бесалбасава. — Мой бацька быў ваенным лётчыкам. Пасля заканчэння Кіеўскага лётнага вучылішча яго накіравалі ў Паставы. Тут прайшлі мае школьныя гады. Затым я паступіла ў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Пакуль вучылася, яго перайменавалі ў ветакадэмію. Па размеркаванні паехала на Мсціслаўскі конезавод. Адпрацавала там пяць гадоў, а калі прадпрыемства прызналі банкрутам, вярнулася ў Паставы. Было месца ў «Каапнарыхтпрамгандлі», я туды і ўладкавалася. Раней жывёлу лячыла, цяпер па ўнутраных органах разбіраюся ў яе хваробах.

Як у хірурга асноўны інструмент — скальпель, так у Вольгі — нож. За адну хвіліну яна можа паставіць дыягназ. За дзень даводзіцца абследаваць да 25 туш. Частку іх адпраўляе на замарозку, іншыя — на ахалоджванне, а пазней на перапрацоўку. Хапае спраў з афармленнем дакументаў. Але настойлівасць, дысцыплінаванасць спрыяюць добрасумленнаму выкананню службовых абавязкаў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Фоторепортаж: Как в Поставах отпраздновали День Независимости Беларуси
Фоторепортаж: Районный турслёт молодёжи в Озерках
Сегодня — день кооперации. Фирменные блюда повара Натальи Ахидовой привлекают посетителей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.