У райкома профсоюза работников АПК — новый председатель Василий Котович

Сельское хозяйство

Адбыўся трэці пленум райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыні: абласнога камітэта галіновага прафсаюза — Таццяна Ярома, раённага аб’яднання прафсаюзаў — Іна Далецкая, райвыканкама — Сяргей Чэпік, райсавета дэпутатаў — Пётр Курто.

У ліку разгледжаных пытанняў было і арганізацыйнае. Пасаду старшыні райкама прафсаюза пакінуў Аляксей Філімонаў. А заступіў на яе Васілій Катовіч, за кандыдатуру якога члены райкама прагаласавалі аднагалосна. Прагучала шмат цёплых слоў у адрас Аляксея Філімонава, які ўзначальваў райкам на працягу 4 гадоў, а ўсяго адпрацаваў у сельскай гаспадарцы 39 гадоў. Сур’ёзна адносіўся да справы, умела накіроўваў работу пярвічак, уважліва ставіўся да людзей.

Аляксей Філімонаў віншуе Васілія Катовіча з выбраннем на пасаду старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК

Невыпадковы ў сельскай гаспадарцы і пераемнік Аляксея Філімонава. Васілій Катовіч нарадзіўся на Пастаўшчыне, і ўся яго біяграфія звязана з раёнам. Працаваў аграномам, старшынёй калгаса, намеснікам дырэктара малочнага завода па ідэалагічнай рабоце. Добра ведае раён і жыццё вяскоўцаў.

У цяперашні, няпросты для краіны, час роля прафсаюзаў усё больш узрастае. Пастаўскі райкам прафсаюза АПК працягне аб’ядноўваць людзей і клапаціцца пра іх надзённыя патрэбы.

P.S. Больш падрабязны матэрыял пра работу райкама прафсаюза работнікаў АПК чытайце ў наступным нумары газеты.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Совместное заседание президиума райсовета депутатов и членов Молодежной палаты объединило лидеров Поставщины
В «Ветразе» побывал член Совета Республики Национального собрания РБ Владимир Матвеев
Увеличить размер пенсии по возрасту можно, если вы откажетесь от неё и продолжите работать



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.