В библиотеке прошла вечеринка «Родительский дом, его порог нам стал началом всех дорог»

Культура

Бацькоўскі парог – пачатак усіх дарог

Пятніца. Канец рабочага дня. Слупок тэрмометра падняўся да 35-ці. Ліпкая знясільваючая духата. Нават вецер разамлеў ад спёкі і недзе злёг нерухома. У такое «пекла» лепш не высоўвацца з дома. Асабліва пенсіянерам, якім, здаецца, нікуды не трэба спяшацца.

Аднак пастаўчанкі Галіна Ермачкова, Кацярына Лысёнак, Галіна Козел, Раіса Нікіфарава, Галіна Малько і іншыя ўдзельніцы аматарскага аб’яднання «Сучасніцы» пры цэнтральнай раённай бібліятэцы спяшаліся… на вечарыну. Не, не ў гарпарк і не ў клуб, а ў бібліятэку. Прывычна пераступілі парог чытальнай залы — і трапілі ў вясковую хату. Гэта супрацоўнікі ўстановы, рыхтуючы літаратурна-этнаграфічную вечарыну пад назвай «Бацькоўскі дом, яго парог нам стаў пачаткам усіх дарог», аформілі каларытны пакой вясковай хаты. У ім — ложак, накрыты прыгожай саматканай посцілкай, з гарой падушак у вышываных навалочках, стол пад вышытым абрусам, лаўкі, калаўрот, мноства прылад даўнейшага вясковага побыту.

Вядучыя літаратурна-этнаграфічнай вечарыны Валянціна Гірвель і Іна Бандарэнка

Як і належыць вясковым гаспадыням, гасцей сардэчна сустрэлі супрацоўніцы бібліятэкі Іна Бандарэнка і Валянціна Гірвель. І ў расказах, вершах, відэароліках, песнях павялі прысутных у іх такую далёкую, але незабыўную пару вясковага дзяцінства. Бо, як сказаў ­адзін паэт, «усе мы з хат, усе мы з цішыні». На жаль, не ў кожнага з людзей старэйшага пакалення яшчэ жыве бацькоўская хата і ёсць магчымасць пабываць у ёй.

А потым удзельніцы вечарыны адна за адной гэтаксама прачулена ўзгадвалі свой родны кут, бацькоўскую хату, гады маленства. Не ўсе з іх тутэйшыя. Напрыклад, дзяцінства Лі­дзіі Стрылец і Ганны Арэхавай прайшло ва Украіне. І ў іх аповедах гучала не толькі любоў да Беларусі, але і бязмежная туга па ра­дзіме. А калі з відэаэкрана палілася ўкраінская песня «Рушнікі», яны першымі падхапілі мелодыю і расчуліліся да слёз.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара

Полный материал читайте в печатной версии газеты «Поставский край»



Читайте также:
Поставчанка Марина Коваленок стала лауреатом международного литературного конкурса
Талантливая мастерица Леонарда Иванова создает картины из бисера



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.