В Поставах состоялась презентация сборника под таким названием «За скупой строкой на обелиске»

Важное История

За скупым радком на абеліску

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Паставах адбылася прэзентацыя зборніка пад такой назвай.

Яго падрыхтавала да выдання былая настаўніца СШ №4 Наталія Федаровіч у сааўтарстве з навуковым супрацоўнікам Пастаўскага краязнаўчага музея Аксанай Журавай. Зборнік другі па ліку. Першы, аднайменны, выйшаў да 75-годдзя Перамогі, другі — да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У іх увайшлі ўспаміны родных і блізкіх воінаў і партызан, якія загінулі на Пастаўшчыне ў змаганні з ворагам і пахаваныя тут у брацкіх магілах, а таксама пісьмы саміх вызваліцеляў.

— З кожным годам усё далей і далей адыходзяць ад нас па­дзеі ваеннай пары, — піша аўтар у прадмове. — Застаецца зусім мала ветэранаў і сведкаў тых трагічных падзей. Мы павінны зра­біць усё, каб захаваць памяць пра воінаў, якія загінулі, абараняючы нашу родную зямлю, і пра тых ахвяр вайны, якія былі расстраляныя, зажыва спаленыя цэлымі вёскамі, замучаныя ў фашысцкіх лагерах і гета.

Выступае Наталія Федаровіч

І прыводзіць сумную статыстыку.


На Пастаўшчыне за тры гады акупацыі фашысты знішчылі больш за 4 тысячы чалавек, яшчэ каля 2 тысяч вывезлі ў Германію, больш за 800 воінаў, якія вызвалялі раён ад ворага, загінулі і знайшлі вечны спачын на нашай зямлі.


А іх так чакалі дома бацькі, браты і сёстры, каханыя! Прыйшлі пахавальныя лісты. А многія не атрымалі нават іх і не ведалі, дзе загінуў і пахаваны родны чалавек. Калі праз дзесяцігоддзі ў сям’ю прыходзіла хаця і сумная, але такая чаканая вестка, гэта было вельмі дорага.

Падчас падрыхтоўкі ў раёне да выдання кнігі «Памяць» вялікую работу па ўстанаўленні імён загінулых на Пастаўшчыне воінаў і наладжванні сувязі з іх роднымі выканаў былы інструктар райкама партыі, а затым настаўнік СШ №1 Леанід Трубач. Яму з глыбокай удзячнасцю і прысвяціла аўтар зборніка адну з першых старонак. А вось што пісаў Леаніду Трубачу з Пензенскай вобласці сын Івана Траццякова Васілій:

Вы не представляете, какую радость принесли в наш дом. Таперь мы знаем, где похоронен наш отец, что его могила ухожена, что есть добрые люди на земле. Низкий поклон вам, дорогой Леонид Николаевич! Низкий поклон и сердечное спасибо жителям деревни Камаи, где перезахоронен отец. Эта тёплая весточка получена как раз к великому празднику — Дню Победы. К сожалению, не сохранились ни фото, ни письма отца с фронта. Мама говорила, что он был добрым, чутким, отзывчивым. Я помню руки отца перед отправкой на фронт — тёплые и сильные, которые подбрасывали меня вверх. А ещё помню горе, которое поселилось в доме, когда получили похоронку: страшный крик матери, рёв братьев и сестры. Мы долго не верили, что отец погиб. Всё ждали домой. Но увы!

Хіба магчыма без узрушэння чытаць гэтыя радкі? І многія-многія іншыя, якія ўвабралі ў сябе 59 пісем, змешчаных у абодвух выдатна аформленых паліграфічна зборніках. У тым ліку і саміх вызваліцеляў. Вось што пісаў сястры Мікалай Красільнікаў: «Я уже пять раз был ранен. Но после небольшого ремонта опять встал в строй. Последнее ранение — в шею. Но обязательно выздоровею и пойду добивать врага». Пайшоў. І атрымаў у баі яшчэ адно раненне. 8 ліпеня 1944 года памёр у ваенным шпіталі. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лынтупах. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яшчэ адзін Герой Савецкага Саюза Васілій Кірычук, які загінуў, вызваляючы Пастаўшчыну, і пахаваны ў брацкай магіле па вуліцы Чырвонаармейскай у райцэнтры, пісаў: «Я иду в бой за Родину. Немецкую свирепую свору гоним на запад».

Скупыя радкі на абелісках на брацкіх магілах загінулых воінаў паведамляюць толькі іх прозвішчы і імёны, званні, даты гібелі. Пісьмы расказваюць пра жыццё, мары, надзеі, якім не суджана было збыцца.

Вяртаючыся да прэзентацыі зборніка, якая была зладжана намаганнямі не толькі самога аўтара, але і раённага савета ветэранаў, калектываў музея і дзіцячай школы мастацтваў імя Альфрэда Ромера, адзначу, што яна атрымалася цёплай і шчымлівай. Прысутнічала нямала гасцей. Увагу ўсіх прыцягнула выстава карцін школьнікаў, прысвечаная Вялікай Перамозе. Дырэктар краязнаўчага музея Таццяна Гарошка расказала пра вызваленне Пастаўшчыны. Старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч па­дзякавала за карпатлівую працу аўтарам зборніка, павіншавала прысутных з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сама Наталія натхнёна і ўдзячна гаварыла пра многіх людзей, якія дапамаглі ёй у зборы матэрыялаў і выданні зборнікаў. Гучалі песні і вершы ваеннай пары. Удзельнікі імпрэзы пранікнёна чыталі вытрымкі з пісем, якія ў далёкія 90-я былі дасланы Леаніду Трубачу, а зараз захоўваюцца ў краязнаўчым музеі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай Іларыёна Русалоўскага і Пятра Бобрыка, якія за некалькі дзён да падзеі пайшлі з жыцця.

На жаль, яшчэ не ўсе імёны вызваліцеляў Пастаўшчыны ўстаноўлены. Работа працягваецца. Гэтак жа захоплена, як у свой час Леанід Трубач, яе вя­дзе дырэктар СШ №2 Аляксандр Кузняцоў. І ўжо ўстанавіў дзясяткі прозвішчаў. Працягваюць пошук родных загінулых вучні СШ №4, дзе створаны атрад «Нашчадкі Перамогі», якім кіруе Наталія Федаровіч. А яшчэ яна зберагла памяць пра вызваліцеляў стварэннем зборнікаў «За скупым радком на абеліску». Дарэчы, з імі можна азнаёміцца і ў электронным варыянце. Для гэтага трэба зайсці на сайт.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Письма из трагического прошлого принес в редакцию поставчанин Виктор Кейзик
В добрый путь, или Почему следует вернуть широкую известность узкоколейке Лынтупы–Кобыльник
В Камаях нашлись полторы сотни неизвестных снимков Великой войны



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.