В саду Инны Бабчук зацвела белоснежная юкка и не только…

Общество

Беласнежная госця

Не заўважыць гэту эфектную і, здаецца, нават ганарлівую кветку з белымі званочкамі немагчыма. Яе вышыня — амаль 2 метры. Юка садовая — трапічная расліна. Апошнім часам яна становіцца ўсё больш папулярнай у аматараў-кветкаводаў нашай мясцовасці. У ландшафтным дызайне пастаўчанкі Іны Бабчук з вуліцы Чырвонаармейскай кветка з’явілася тры гады таму.

Іна Бабчук і яе юка садовая

— Мне даўно хацелася мець гэту беласнежную госцю ў сваім кветніку, — расказвала Іна. — Купіла на рынку карнявішча, пасадзіла. Пеставала кветку, а яна не радавала цветам. Сёлетняй зімой нават раз­злавалася і моцна не ўкрывала, а толькі накідала зверху снегу. Вясной юка пайшла ў рост, выпусціла кветканос і бутоны. Іх сфарміравалася больш за 100 штук. Кветкі звычайна зацвітаюць знізу ўверх па чарзе, а юка раскрыла бутоны пасля таго, як поўнасцю сфарміраваўся кветканос. Вечарамі паварочвалася ў розныя бакі, нахіляла галаву. І так цікава было за гэтым назіраць!

Юка гарманічна ўпісалася ў кветкнік, дзе растуць браткі, петуніі, аксаміткі, ружы. Сёлета радавала ружа пляцістая, якая разраслася на ўсю сцяну гаража аж да даху, цяпер наступіў сезон лілей. Каб кветкі раскашавалі, іх трэба падкормлі­ваць, палоць, падразаць. Часам дзіўлюся, як Іна ўсюды паспявае: у цяпліцы спеюць памідоры, вырас багаты ўраджай агуркоў, на падыходзе перцы, іншая агародніна (летась некаторыя кавуны заважылі па 4 кілаграмы і сёлета набіраюць вагу). А яшчэ гаспадыня некалькі разоў на дзень наведваецца да цяжкахворай мамы, апякуецца былой свекрывёй, падтрымлівае ідэальны парадак ва ўласным доме, ахінае любоўю мужа Віктара, дачушку Марыю, дапамагае сям’і сына Сашы, які жыве ў Мінску і служыць у Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.

— Без Віктара я нічога не паспела б, — гаварыла Іна. — Ён не дзеліць работу на мужчынскую і жаночую: любую зробіць хутка і акуратна. І дзевяцікласніца Марыйка — добрая памочніца. Так што пра прыгажосць мы дбаем разам.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Іна Бабчук



Читайте также:
Фоторепортаж: Как в Поставах Купалье отмечали и цветок папоротника искали
Без цветов — никак! Посмотрите, какая красота на даче семьи Колобовых в д. Загатье
Мастерица из д.Гута Анна Павелкович талантлива во всём



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.