В состав районной профсоюзной организации работников агропромышленного комплекса входят 2900 человек

Общество

На варце інтарэсаў работнікаў

Павышэнне матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту людзей, забеспячэнне максімальнай працоўнай занятасці, стварэнне бяспечных умоў працы, удасканаленне сістэмы яе аплаты, ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем працоўнага і жыллёвага заканадаўства, садзейнічанне эфектыўнаму вырашэнню працоўных спрэчак і канфліктаў — гэтыя і шэраг іншых задач стаяць перад прафсаюзамі.

У склад раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу ўваходзяць 2 900 чалавек, аб’яднаных у 23 пярвічках. Яе работай кіруе раённы камітэт у складзе 24 чалавек, у іх ліку — 7 членаў прэзідыума. За мінулы год праведзены 2 пленумы і 12 пасяджэнняў прэзідыума, на якіх разгле­джаны 164 пытанні і прыняты адпаведныя пастановы. Прафсаюзныя актывісты пастаянна ўдасканальваюць свае веды па пытаннях працоўнага заканадаўства і заканадаўства па ахове працы. У мінулым годзе навучанне прайшлі 45 чалавек. У праф­арганізацыях выбрана 30 грамадскіх інспектараў па ахове працы.

Сувязным звяном у рэалізацыі сацыяльнага партнёрства на ўзроўні прадпрыемстваў і арганізацый з’яўляюцца калектыўныя дагаворы. Заключаны 21 дагавор і 1 пагадненне. У раённым пагадненні і калектыўных дагаворах распрацаваны раздзел «Сацыяльная абарона моладзі», дзе для яе прадугледжаны дадатковыя льготы і гарантыі.

Ніна Жорава працуе эканамістам на камунальным будаўнічым унітарным прадпрыемстве «Рассвет Пастаўскі». Пасада адказная і клопатная. Тым не менш гэта не перашкаджае Ніне Пятроўне прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Шмат гадоў яна ўзначальвала на прадпрыемстве прафсаюзную арганізацыю, зараз у ёй казначэем. Акрамя таго, з’яўляецца старшынёй рэвізійнай камісіі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. За актыўны ўдзел у дзейнасці грамадскай арганізацыі Ніна Жорава ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК, якая была ёй уручана на пленуме райкама прафсаюза, што адбыўся ў Паставах на гэтым тыдні

Адным з асноўных напрамкаў работы прафарганізацый з’яўляецца кантроль за захаваннем працоўнага заканадаўства. Найперш гэта аплата працы, правільнасць прыёму, звальнення, прадастаўлення водпускаў, заключэння працоўных дагавораў, маніторынг кантрактнай формы найму, захаванне правоў работнікаў пры прыцягненні іх да матэрыяльнай адказнасці.

Вялікая ўвага звяртаецца на арганізацыю спаборніцтва сярод механізатараў і жывёлаводаў, заахвочванне яго пераможцаў. Добрай традыцыяй райкама прафсаюза стала ўшаноўванне экіпажаў камбайнераў, якія першымі намалацілі тысячу тон, а таксама вадзіцеляў, якія першымі перавезлі такую ж колькасць збожжа. Рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў АПК ініцыяваў правядзенне акцыі «Наш жывёлавод». У яе рамках у раёне падзякамі і грашовымі прэміямі адзначаны дзясяткі работнікаў ферм.

Пярвічныя арганізацыі ­ўдзельнічаюць у акцыях «Мая сям’я — мая краіна», «Збяром партфель да школы», трымаюць у полі зроку пытанні аздараўлення, арганізацыі адпачынку, турыстычнай дзейнасці. Актыўны ўдзел райкам прафсаюза і пярвічкі прынялі ў зборы подпісаў і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У складзе ўчастковых выбарчых камісій працавалі 42 прадстаўнікі АПК. А ў гэтым годзе 544 члены прафсаюза работнікаў АПК паставілі свае подпісы пад адкрытым пісьмом супраць эканамічных санкцый Еўрасаюза, прымененых да Беларусі.

Райкам і пярвічкі працягваюць работу па аб’яднанні людзей, своечасовым задавальненні іх патрэб, захаванні стабільнай сітуацыі ў працоўных калектывах і ў цэлым у раёне.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
С 10 июля для граждан Беларуси меняется порядок въезда в Россию
На Витебщине стартовал пилотный туристический проект «Васильковый край»
Установка видеонаблюдения на подъездах пятиэтажек: нужно ли платить абонентскую плату?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.